Глыбінны народ — гэта падкаст Цэнтра новых ідэй пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны і што ім, або нам з імі рабіць. Чым жыве “несталіца”, якія ў іх праблемы і ў чым яны наадварот – крутыя. Пра ўсё гэта мы будзем размаўляць з экспертамі і нашымі рэгіянальнымі лідэрамі. Падкаст вядзе Яўген Меркіс.
Голас рэгіёнаў: як пачуваюцца падкасты па-за Мінскам
У новым выпуску падкаста "Глыбінны народ" размаўляем пра беларускія падкасты.
Дазнацца сёння пра тое, што робіцца ў беларускіх рэгіёнах не так проста: большасць лакальных СМІ былі вымушаныя спыніць сваю працу праз рэпрэсіі, а шматлікія журналісты ды актывісты, якія маглі б распавесці пра актуальнае і набалелае, з’ехалі за мяжу (у лепшым выпадку) ці трапілі трапілі пад пераслед уладаў. Тым большую ролю адыгрываюць беларускія падкасты, якія даюць магчымасць не толькі пачуць, але і адчуць атмасферу па-за сталіцай. Як яны ўзніклі, як пачуваюцца ды якая будучыня іх чакае?
Абмеркаваць гэтыя ды іншыя пытанні дапамагла Дар’я Гардзейчык — журналістка, аўтарка падкаста “Утульны горад” і “Гісторыя беларускага сэкса”.
21 Jul 2022
Слава Воршы ўжо не горша: праблемы і перспектывы “ўсходняй брамы” Беларусі
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Оршы.
Горад з крымінальным мінулым ды радзіма Караткевіча, занепадаючы прамысловы цэнтр, які дагэтуль не мае ўласнага ўніверсітэта ды тэатра, але можа пахваліцца вялізнай колькасцю адметных аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Усё гэта – Орша і яе плюсы, мінусы ды будучыню мы і абмеркавалі. А дапамог у гэтым Ігар Казмерчак — рэгіянальны актывіст, рэдактар сайта Orsha.eu.
4 Jul 2022
Беларускія Мальдывы або Дэтройт: няпэўная будучыня Салігорска
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Салігорску.
Горад з самымі высокімі заробкамі па краіне і самай высокай шчыльнасцю насельніцтва на квадратны кіламетр. Горад рабочых з гонарам, што не баяцца змагацца за свае правы, але зараз маюць няпэўную будучыню. Зрэшты як і большасць беларусаў. Пагамонім сёння пра Салігорск з актывістам Паўлам Батуевым.
Host of Глыбінны народ?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.