У падкасце "А хто там ідзе?" прагаворваем пытанні, якія хвалююць беларусаў. Бо калі праблему назваць, прагаварыць і асэнсаваць — то гэта ўжо 50% поспеху на шляху да яе вырашэння і перажывання.
Відэа версія даступна на Youtube-канале і Instagram @Berasnevy.
Што адбываецца з беларускім рытэйлам і якія крамы любяць беларусы - падкаст з Валянцінам Сакалоўскім
Паўтары гадзіны гаварылі пра беларускі рытэйл з Валянцінам Сакалоўскім, дырэктарам па развіцці бізнесу кампаніі DataTile: як выжываюць беларускія крамы, чаму беларусам не спадабаўся расійскі дыскаўнцер «Светлафор», як жыць без «Віталюра», пра культавы «Еўраопт» на Мантажнікаў і як калісьці адкрывалі «Карону» у Брэсце.
Валянцін усё расказаў доступна, зразумела і з гумарам. Нават калі вы ніколі не цікавіліся гандлем, эканомікай і рытэйлам, усё роўна раім паглядзець ці паслухаць — атрымаце асалоду 🙃
Усіх, хто даслухае падкаст да канца, чакае бонус-трэк — песня «Ходзіла маці па магазіне», напісаная штучным інтэлектам ChatGPT.
26 Feb 2023
Шматдзетная маці расказала пра жыццё «ў шакаладзе» - падкаст з Настассяй Мальнікавай
Колькі льготных кватэр могуць пабудаваць у Беларусі шматдзетныя? Чаму ў нейкі момант Domestos у дзіцячым садку стаў больш важным за дзяцей? Што ў цэлым не так з падтрымкай сем'яў у Беларусі? Ці лёгка ўзяць 4 дзяцей і пераехаць з Беларусі ў Польшчу? Усё гэта абмеркавалі з цудоўнай Настассяй Мельнікавай (https://www.instagram.com/nastiamelnikova7/).
3 Feb 2023
Ці можна верыць сацыёлагам? — падкаст з Дар'яй Урбан
69,4% беларусаў назвалі 2022 год удалым для сябе — такія дадзеныя тэлефоннага апытання нядаўна апублікаваў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі. Але мы, як сапраўдныя беларусы, ужо даўно не верым у падобныя лічбы. І папрасілі сацыёлага Дар'ю Урбан расказаць, што за звер такі гэтая сацыялогія, як праводзяцца апытанкі грамадскага меркавання і наколькі можна давяраць іх дадзеным. Асабліва, калі гэтыя апытанні робяцца сёння ў Беларусі сярод беларусаў.
25 Jan 2023
Чаму для беларусаў квадратныя метры такія важныя? — падкаст з Юрыем Сігаем
«Хоць бы аднушку ў Сокале (пасёлку пад Менскам) купілі б, што вы сабе думаеце?» — так пачыналася амаль кожная размова з бацькамі, пакуль у нас не было свайго жылля. Цяпер нашы квадратныя метры засталіся ў Беларусі, а мы пераехалі ў здымнае жыллё. А з-за існуючага і нарастаючага трындэца ўласнае жыллё не здаецца такім ужо і важным і патрэбным, а фатаграфіі хаты, саду і ўчастку выглядаюць як з іншага жыцця. Чаму пытанне квадратных метраў з'яўляецца адным з найважнейшых для беларусаў? Пагаварылі пра гэта з Юрыем Сігаем (https://www.youtube.com/@nebytovuha), блогерам і маркетолагам. Ён два гады будаваў сваімі рукамі дом на беразе Дняпра ў Гомельскай вобласці, а потым выставіў яго на продаж (https://www.kufar.by/item/159029812 (https://www.youtube.com/redirect?event=video_description&redir_token=QUFFLUhqbUdodGJwdVJVbUdKWEVNWEphSXlhZlV4dEFTZ3xBQ3Jtc0tuQkpZUGprd0FHZlhzUHcwYUtKSHp6SllaUUhEY0tDME9QQ3RVS3BlQkJUdmF1WjBWNUFuYVZienQzc3BNbkhnQlVqU3F3Z00tMzR5R1AyYzFmVnY4cU1HcWw3dVUta1FYSmQxUUVnYTNocXlNdXdpcw&q=https%3A%2F%2Fwww.kufar.by%2Fitem%2F159029812&v=2qkGmh5Sox4)) і з'ехаў у Польшчу. Паразважалі з ім пра тое, ці ёсць жыццё пасля будоўлі, ды яшчэ і ў здымнай кватэры.
Contact А хто там ідзе?
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of А хто там ідзе??
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine