Гэта серыя размоў з беларускімі музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. Мы будзем гутарыць пра тое, як музыка дапамагае нам пераасэнсоўваць знаходжанне ў выгнанні і нявызначнасці, пра тое, якія выклікі гэта перад намі ставіць і ствараюцца магчымасці ў сітуацыі разарваных сувязяў, небяспечнасці, непрыняцця і цэнзуры.
Падкаст вырашылі назваць "Атожылкі няскоранай дубровы" (гэта цытата з твора беларускага пісьменніка Хведара Жычкі), што ўвасабляе вобраз маладых парасткаў, якія прарастаюць недзе далей па-за межамі няскоранай Беларусі (і рыфмуецца трохі з асілкамі).
Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой📍
🎧 У сённяшнім эпізодзе мы гутарым з пісьменніцай і куратаркай Людмілай Пагодзінай. Размаўляем пра жыццё ў Берліне, працу з нямецкімі кінафестывалямі і тое, як трансфармавалася супольнасць #KEEP MINSK WEIRD. Абмяркоўваем, у чым розніца паміж энтэртэймент-дыджэінгам і дыджэінгам як формай выказвання.
Вядоўцы — радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Слухайце эпізод на ўсіх платформах! 🎙️✨
Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
21 Jan 2025
Эпізод 6. Ilya Gurin-Babayeu
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой📍
У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам Іллём Гурыным-Бабаевым. Нядаўна, пасля двух гадовага перапынку, Ілля выдаў EP Game O (thegurinbabayeu.bandcamp.com/album/game-o (https://thegurinbabayeu.bandcamp.com/album/game-o)) - эксперыментальную плытку, якая даследуе музычны прадакашан праз гульню. EP, на наш погляд, атрымалася выдатнай, што і стала штуршком да нашай размовы. Пра навучанне ў University of the arts London, досвед эміграцыі, адрозненне паміж музыкай і гукам, а таксама, што такое няяўныя веды – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы
Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
19 Jul 2024
Эпізод 5. Domsun
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.
У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам і стваральнікам праекта Domsun Барысам Ключнікавым. Пасля 2020-га Барыс пераехаў у Познань, дзе працягнуў займацца музыкай. Там да першапачаткова электроннага праекту Domsun далучыліся гітарыст, бубнач, а таксама вакалісткі, якія пераўтварылі бэдрум-прадакшан у поўнавартасны лайв-гурт. Нядаўна ў Domsun выйшаў дэбютны альбом Accidents – сумесь еўрапейскай электронікі, меладычнага брэйкбіту і блюзовых вакальных сэмплаў. Альбом, на наш погляд, атрымаўся выдатны, што і стала штуршком да нашай размовы. Чаму лайвы і запісы Domsun адрозніваюцца, што такое познаньскае “Мы”, навошта вывучаць мову ў эміграцыі і як, на думку Барыса, гучаць Познань і Менск – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы.
Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
11 Jul 2024
Эпізод 4. Сутер
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.
У сённяшнім эпізодзе мы гутарым са скандальна вядомым рэп-выканаўцам і прапаведнікам вар’яцтва Суцерам (https://www.instagram.com/olegimirthesexmachine/), таксама вядомым як Diva Nenormativa. З 2021 года ён жыве ў Сакартвэла, дзе гартуе свае творчыя здольнасці пад ласкавым паўднёвым сонейкам, а нядаўна пракаціўся з насычаным польска-літоўскім Ja Pierdoler Tour, падчас якога мы і выцягнулі Алега на размову. Чаму рэп-батлы варта праводзіць на сапраўдным баксёрскім рынгу, як музыку ствараць кантэнт, які будзе прыцягваць увагу, і як легальна скарыстацца сэмплам, які гучыць у трэку Канье Вэста – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы!
Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
27 Jun 2024
Эпізод 3. KOOB
У сённяшнім выпуску гутарым са спявачкай, музыкай, экс-удзельніцай гурта Dee Tree і стваральніцай праекта KOOB (https://www.instagram.com/koob_music/) Лерай Дэле. У 2020 годзе Лера паступіла ў Інстытут джаза ў Берліне і пераехала ў Нямеччыну. Там яе першапачаткова сольны праект KOOB аброс музыкамі са Швецыі і Нямеччыны. Наколькі складана паступіць у еўрапейскую музычную інстытуцыю, як зацікавіць замежных музыкаў удзельнічаць ва ўласным праекце і як рэзідэнцыя ў беластоцкіх вёсках прывяла да супрацы з прадзюсарам Sw@da – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы! 💘
Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
13 Jun 2024
Эпізод 2. Андрэй Вазьянаў
У сённяшнім эпізодзе мы гутарым з музыкам, антраполагам і выкладчыкам, фронтмэнам гурта Vapna (https://www.instagram.com/vapna_music/) Андрэем Вазьянавым. У 2021 годзе Андрэй пераехаў ва Украіну, а з лютага 2022-га жыве ў Вільні. Гурт Vapna ён робіць разам са сваім сябрам Паўлам Астахавым, які цяпер базуецца ў Швейцарыі. Як ствараць музыку ў такіх умовах, якія бонусы яна мае для псіхічнага здароўя і культурнай ідэнтычнасці і чаму Vapna можна лічыць дэкаланіяльным праектам – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
29 May 2024
Эпізод 1. Уладзь Лянкевіч
У першым эпізодзе мы сустракаемся з музыкам і літаратарам, фронтмэнам гурта Syndrom Samozvanca (https://syndromsamazvanca.bandcamp.com/) Уладзем Лянкевічам. Летам 2023 года Ўладзь пераехаў з Беларусі ў Варшаву, дзе разам са сваім паплечнікам па гурце Ромам Жарабцовым наладжвае музычны побыт і сувязі. Адначасова з гэтым у Уладзя актывізаваўся сумесны з музыкамі гурта Relikt (https://relikt-belarus.bandcamp.com/) праект Filamaty (https://www.instagram.com/filamaty.music/). З дэбютнай прэзентацыяй праекту яны выступілі на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні ў сярэдзіне лютага 2024 года, які ладзіўся пры падтрымцы Goethe-Institute in Exile. Пасля прэзентацыі мы і сустрэліся з Уладзем, каб пагутарыць пра гэтыя праекты, а таксама змены ў творчасці, якія выклікае эміграцыя, свабоду незалежных музыкаў і адвечны шлях беларускай культуры.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
5.0 / 5
1 ratings
Contact Атожылкі няскоранай дубровы
Guest appearances
Does not typically book guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Атожылкі няскоранай дубровы?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine