«Чытай ды змяняй» — гэта падкаст, у якім праваабаронцы з розных галін дзейнасці абмяркоўваюць з вядоўцай свае любімыя кнігі. Кожны выпуск прысвечаны адной тэме — правам канкрэтнай уразлівай групы ці актуальным праблемам правоў чалавека.
Вядучы падкаста — беларускі кантэнт-мейкер Мікіта Бялевіч.
#10 Правы чалавека і кніжныя скарбы: гутарка з Валдзісам Фугашам
У фінальным эпізодзе сезона мы размаўляем з Валдзісам Фугашам, сузаснавальнікам Human Constanta. Абмяркоўваем правы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, лічбавыя правы і антыдыскрымінацыю. Валдзіс дзеліцца любімымі кнігамі і расказвае пра сваю бібліятэку.
Завяршаем сезон на высокай ноце — далучайцеся!
28 Aug 2024
#9 Праваабарона, літаратура і квантавая фізіка: размова з Вячкам з Dissidentby
У гэтым выпуску наш госць Вячка, праваабаронца ініцыятывы Dissidentby, расказвае пра тое, як працуе арганізацыя і як кожны з нас можа дапамагчы палітвязням. Мы абмяркоўваем сучасныя тэмы, якія яго цікавяць — ад экалогіі да квантавай фізікі і таямніц пабудовы сусвету.
Далучайцеся, каб пачуць пра важныя пытанні і натхняльныя ідэі!
14 Aug 2024
#8 Экаактывізм з гумарам: Ірына Сухій пра экалогію, тренды і натхненне
У гэтым выпуску мы сустракаемся з Ірынай Сухій, экаактывісткай з арганізацыі "Экадом". Ірына расказвае пра свой шлях у актывізме, сучасныя экатрэнды і кнігі, якія надаюць сілы жыць. Размаўляем пра адказнае спажыванне, жартуем і ўзгадваем 28-гадовую гісторыю "Экадома".
Слухайце і натхняйцеся!
7 Aug 2024
#7 Размаўляем з Івай з Дарэчываў: фемінізм, бяспека ўжывання і кніжныя рэкамендацыі
У гэтым эпізодзе мы сустракаемся з Івай, прадстаўніцай наркафем ініцыятывы "Дарэчывы". Гутарка ідзе пра стварэнне падтрымліваючага кам’юніці для дзяўчат, бяспечнасць ужывання псіхаактыўных рэчываў і іх легалізацыю. Іва таксама дзеліцца сваімі любімымі кнігамі, якія вартыя вашай увагі.
Далучайцеся, каб пачуць захапляльную гутарку і атрымаць каштоўныя рэкамендацыі.
31 Jul 2024
#6 Дзіяна Пінчук расказвае пра праваабарону, Алеся Бяляцкага і літаратуру, якой прысвячае час
У гэтым выпуску падкаста мы размаўляем з журналісткай і праваабаронцай Дзіянай Пінчук пра дзейнасць Вясны, праваабаронцу і нобелеўскага лаурэата Алеся Бяляцкага, любімую літаратуру і культурную спадчыну.
Далучайцеся да нас, каб даведацца пра важныя тэмы і атрымаць новыя рэкамендыцыі кніг!
24 Jul 2024
#5 Лісты надзеі: Антон Філіповіч пра “Майстэрню паштовак салідарнасці”, кнігі і падтрымку
Гэтым разам у нашым падкасце — Антон Філіповіч з “Майстэрні паштовак салідарнасці”. Мы пагаварылі пра тое, як лісты падтрымліваюць палітвязняў, пра шлях Антона ў актывізме і пра кнігі, што змяняюць жыццё.
Далучайцеся і натхняйцеся гісторыямі пра кнігі і салідарнасць!
17 Jul 2024
#4 Мастацтва чытання і падтрымка ЛГБТК+ супольнасці: гутарка з Марыяй Пархімчык
Госця гэтага выпуску — Марыя Пархімчык, рэдактарка медыя "Дазхіп". Яна падзеліцца сакрэтамі выбару кніг, каб чытанне не толькі не палохала, але і прыносіла задавальненне, раскажа пра праблемы ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі і парэкамендуе любімыя кнігі.
Далучайцеся да нас і папаўняйце свой спіс цікавых кніг!
10 Jul 2024
#3 Фемінізм і літаратура: рэкамендацыі і антырэйтынгі ад Макса Паршута
Макс Паршута, фемініст і журналіст, стваральнік праекта "Максімальна", прысвечанага павышэнню бачнасці жанчын у медыяпрасторы. У гэтым выпуску ён дзеліцца сваімі фаварытамі сярод кніг, уключаючы творы Дар'і Данцовай, і адкрыта кажа пра тое, якія кнігі, напрыклад Біблію, лепш не чытаць. Жадаеце даведацца пра сапраўдныя кніжныя скарбы ад мужчынскага фемініста? Далучайцеся да нас і слухайце зараз!
3 Jul 2024
#2 Праблемы і магчымасці моладзі: адвакацыя, кнігі і актывізм з Кацяй Бунінай
У гэтым выпуску мы размаўляем з Кацяй Бунінай, камунікацыйнай сакратаркай моладзевай арганізацыі "РАДА". Каця распавядае пра сваю працу і праблемы, з якімі сутыкаецца моладзь у Беларусі.
Асобную ўвагу мы надаем кнігам: абмяркоўваем, што цікавіць сучасную моладзь — навукова-папулярная ці мастацкая літаратура, якія кнігі варта прачытаць, каб лепш зразумець актывізм.
26 Jun 2024
#1 Размаўляем з Аленай Шынкарэвіч пра кнігі, фіксацыю парушэнняў правоў чалавека
Гэта першы выпуск падкаста «Чытай ды змяняй»! Наша госця — адвакатка па правах чалавека Алена Шынкарэвіч. Яна працуе ў Прававой ініцыятыве і расказвае пра важнасць фіксацыі парушэнняў правоў чалавека. Алена дзеліцца кнігамі, якія яе натхняюць і даюць сілы працягваць сваю працу. Слухайце наш першы выпуск і даведайцеся больш пра правы чалавека і іх абарону.
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
5.0 / 5
1 ratings
Contact Чытай ды змяняй
Guest appearances
Does not typically book guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Чытай ды змяняй?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine