ЦЛ #48 | «Норадрэналін» - свет без хваробаў, але з правам на забойства / Яўген Анашкін
Сёння разам з Яўгенам Анашкіным зазіраем у свет «Норадрэналіну», дзе кожны мае ліцэнзію на адно забойства, чып пад скурай лечыць ад усіх хвароб, а прагрэс спыніўся на 600 гадоў. Разбіраемся, як дзяржава змагаецца з агрэсіяй і чаму галоўны герой арганізуе забойствы, але лічыць сябе добрым чалавекам. Гаворым пра ўзлом чыпаў, гарманальныя наркотыкі, уладу, якая «ведае лепш», і права самому распараджацца сваім жыццём. А яшчэ — як айцішнік стаў пісьменнікам, чаму выдаў першую кнігу па-беларуску і дзе яму дапамог ШІ. Фінал — пра страшныя ідэі для новых кніг, беларускую мову і тое, ці мусіць наш лёс быць цёмным.
У размове ёсць спойлеры да кнігі і намёкі на падзеі ў працягах.
СПАСЫЛКІ🔹 Яўген у Instagram: https://www.instagram.com/yaugen_a🔹 Набыць кнігу: https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin🔹 Набыць кнігу (электронная версія): https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin-epub-by
ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ0:00 Уступ1:44 З польскага завода ў DevOps за паўтара месяца7:39 Як айцішнік вырашыў напісаць «Норадрэналін»11:37 Тры правілы сусвету: ліцэнзія на забойства, чып і «ачыстка»15:05 2621 год: чаму чалавецтва спынілася ў развіцці?16:43 Чып ад усіх хвароб: ці можна перамагчы старэнне?18:09 Норадрэналін і «ген агрэсіі»: навука ці аўтарская выдумка?20:40 Як працуе ліцэнзія на адно забойства25:44 Неназваная краіна, у якой кожны пазнае сваю27:25 Як уладкаваны чып і што такое «першы шрам»29:41 Людзі без чыпаў: няроўнасць і недавер да «іншых»33:17 Кантроль эмоцый, сетка і ўзлом чыпаў35:13 Права на забойства як сродак узаемнага стрымлівання37:43 Норгард: навошта гэтаму свету сілавікі?43:06 Лэм: замоўныя забойствы дзеля «добрых спраў»49:17 Завязка дэтэктыва і дылема ваганеткі52:44 Цяжкае дзяцінства Лэма і апантанасць кантролем55:20 Зоркі, анаграмы і Python: адкуль узяліся імёны герояў57:43 Гарманальныя наркотыкі і цяга да забароненай агрэсіі59:42 Дзяржава з гіперапекай: чаму ўтопія становіцца антыўтопіяй1:03:35 Біл Артэкс і падзел адной вялікай гісторыі на пяць кніг1:06:24 Вечная вайна: куды адпраўляюць аматараў забіваць1:11:35 Ці можна чытаць першую кнігу як асобную гісторыю?1:13:43 Калі выйдзе працяг і колькі каштуе выдаць кнігу1:17:08 Чаму «Норадрэналін» спачатку выйшаў па-беларуску1:20:18 Як напісаць дзве тысячы старонак, працуючы ў IT1:23:03 ШІ ў літаратуры: пераклад, рэдактура і пазнака «без ШІ»1:27:32 «Зацюканы апостал» і літаратурныя крыніцы натхнення1:29:17 Ад школьнага дзённіка да ліцэнзіі на забойства1:33:16 Формула канфліктаў: іерархія, навязанае дабро і адказнасць1:43:50 Ідэі наступных кніг: псіхалагічны хорар і свет са спыненым часам1:49:58 Шлях да беларускасці: навошта свету наша мова1:53:55 Як кніга дапамагла далучыцца да беларускай дыяспары1:56:10 Што значыць быць беларусам і самому вырашаць свой лёс1:58:36 Ці цёмны лёс у беларусаў?
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #літаратура #анашкін
18 Aug 2026
ЦЛ #47 | Як уладкаваны сьвет палітычнага кансалтынгу і што каштуе "спакой" / Арцём Шрайбман
Сёньня паглыбляемся ў закуліссе палітычнай аналітыкі разам з Арцёмам Шрайбманам. Даведаемся, як школьны алімпіяднік па грамадазнаўстве з Гомля прайшоў шлях ад хардкорнага рэпарцёрства і вострых інтэрв’ю да магістратуры ў Лондане і ўласнага аналітычнага агенцтва. Абмяркуем, чым насамрэч палітолаг адрозьніваецца ад сацыёлага ці медыйнага каментатара, чаму прадказваць будучыню на 100% - гэта шарлатанства і як не трапіць у пастку wishful thinking ды эха-камер. Пагаворым пра палітычны кансалтынг для заходніх амбасадаў, прымяненьне ШІ ў працы з тэкстамі, а таксама пра тое, чаму беларуская палітыка неверагодна валатыльная. Ну і, канешне, закранем тэмы беларускасьці, выбару мовы для праектаў і пошуку сьвятла ў нашым супольным лёсе.
Заварвайце любімую гарбатку ці каву - і пагналі разьбірацца!
СПАСЫЛКІ🔹 Арцём у Твітары: https://x.com/A_Shraibman🔹 ТГ-канал Арйёма : https://t.me/shraibman
ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ0:00 Уступ1:10 Бабарыка, Караткевіч і прафесійная этыка5:15 Палітычны аналітык vs журналіст: канфлікт інтарэсаў7:14 Як Арцём прыйшоў у прафесію16:47 Колькасныя vs якасныя метады ў паліталогіі20:30 Хто такі Арцём: палітолаг, аглядальнік ці аналітык?26:30 Афіцыйны пачатак выпуску27:56 Дзяцінства ў Гомлі, алімпіяды і паступленьне на ФМА34:32 Магістратура ў Лондане і чаму Арцём вярнуўся41:28 Sense Analytics і Цэнтар Карнэгі44:19 Палітычны кансалтынг для заходнікаў і дыстанцыя ад дэмакратычных сілаў47:38 Аб’ектыўнасьць у эміграцыі: «рэцэптура» vs «дыягностыка»54:02 Што такое палітыка, паліталогія і сацыялогія56:49 Чым праца аналітыка адрозьніваецца ад журналістыкі1:00:11 Аб’ект аналізу: унутраная і зьнешняя палітыка Беларусі1:02:06 Аналітычныя бюлетэні і policy papers1:06:56 Чаму нельга верыць прагнозам са 100%-й упэўненасьцю1:08:16 «Я прадаю ня веды, а адчуваньне ўпэўненасьці»1:10:07 Валатыльнасьць беларускай палітыкі і глабальныя зьменныя1:15:18 Як выглядае звычайны працоўны дзень Арцёма1:20:41 ШІ ў аналітыцы1:29:26 Колькі ў Беларусі незалежных аналітыкаў і як гэта манетызуецца1:36:20 Памылкі ў працы1:42:19 Рызыкі прафесіі1:46:26 Якасьці добрага аналітыка1:49:48 Папулярызацыя палітыкі: чаму Арцём не імкнецца да масавасьці1:55:42 Ці варта сёньня станавіцца палітычным аналітыкам?1:59:44 Беларуская мова, ідэнтычнасьць і два падыходы да папулярызацыі2:06:08 Палескія карані і стаўленьне да пераходу на беларускую мову2:10:35 Мова як палітычны інструмэнт2:14:02 Хто такія беларусы2:17:46 Улюбёныя словы2:18:48 Які лёс у беларусаў
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #паліталогія #шрайбман
22 May 2026
ЦЛ #46 | Касмічныя падзеі апошніх гадоў і сакрэты паляваньня за палярным зьзяньнем / Цімафей "Праз Космас"
Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас».
Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі!
Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава!
СПАСЫЛКІ👉 Падкаст "Праз космас": @praz_kosmas 👉 Тэлеграм-канал "Праз космас": https://t.me/Praz_Kosmas👉 Патрымаць Цімафея: https://linktr.ee/praz_kosmas👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
АСТРА-ФАТОГРАФЫ🔹 https://www.instagram.com/viktar_malyshchyts🔹 https://www.instagram.com/dzmitrykananovich🔹 https://www.instagram.com/instaslavik🔹 https://www.instagram.com/gs_astronomy_amateur🔹 https://www.instagram.com/chernik_astronomer
НАВІГАЦЫЯ0:00 Жыццё ў Польшчы і размеркаванасць інфраструктуры1:04 Дзяцінства ў Бялынічах, вучоба ў Магілёве і фрыланс10:52 Кветкавы бізнес у Польшчы16:29 Першая цікавасць да неба32:08 Гісторыя стварэння «Праз космас»41:31 Беларускія касмічныя праекты52:28 Беларусы ў касмічнай гісторыі57:04 Як абіраюцца навіны для падкаста і планы1:09:10 Галоўныя касмічныя падзеі за апошнія пяць гадоў1:09:47 Місія «Артэміда» і гонка паміж ЗША і Кітаем за Месяц1:15:59 Навошта будаваць базы на Месяцы1:25:59 Навошта людзям Марс1:33:11 Тэхналогіі ад SpaceX1:35:31 Місія Europa Clipper і абсерваторыя Веры Рубін1:40:33 Solar Maximum: 11-гадовы цыкл сонечнай актыўнасці1:45:27 Марсіянскі верталёт Ingenuity і бум прыватнага космасу1:54:33 Трэці міжзоркавы аб'ект ATLAS і фэйкі2:01:42 Місія OSIRIS-REx і сонечнае зацьменне2:14:01 Парады па назіранні за знічкамі2:19:59 Паляванне за палярным ззяннем2:35:12 Як назіраць палярнае ззянне ў Польшчы і Беларусі2:36:25 Выкіды каранальнай масы, Бз-індэкс і праграма Aurora Forecast2:40:19 Праблема светлавога забруджвання2:48:45 Тэхнічныя парады для паспяховай здымкі ззяння2:53:22 Касмічны бліц2:55:59 Пра беларускасць3:02:25 Шлях да беларускае мовы3:04:10 Пачуццё беларускасці пад палярным небам Нарвегіі3:06:09 Лёс беларусаў і святло на цёмным небе
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #пентаквантар
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
5.0 / 5
39 ratings
Contact Цёмны Лёс
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine