

- 22
- Episodes
- 2024
- First episode
About Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію
Двое вядучых Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з запрошаным госцем пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Госці - фатографы, куратары, мастацтвазнаўцы і галерысты. Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
- Publisher
- fsh1
- Category
- arts · arts · education
- Language
- be
- Explicit
- No
- First episode
- 7 May 2024
- Latest episode
- 4 Feb 2026
Latest episodes
22 episodes in the feed.

4 Feb 2026
Далягляд S2#10: Ігар Юхневіч
Iгар Юхневіч — графічны дызайнер і выкладчык. Былы арт-дырэктар друкаваных часопісаў «Таймер», «MakeOut», газеты «КГ». Саўдзельнік серыі імпрэз «Дарагая рэдакцыя». Партнёр беларускага выдавецтва «Мяне Няма». Лаўрэат прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2024 года. Моцна паўплываў на развіццё беларускай фотакніжнай сцэны: афармляў кнігі «Радыюс нуля», «Змена», «Прафота» і іншыя праекты. Жыве і працуе ў Варшаве. https://www.instagram.com/dj_designer/ (https://www.instagram.com/dj_designer/) У фінальным эпізодзе другога сезона мы гаворым пра фотакнігі як форму жыцця фатаграфіі: чаму тэчка з 200 здымкамі — яшчэ не кніга, як шукаць структуру і паведамленне, што робіць выданне сапраўды цэльным. Ігар распавядае, як прыйшоў у дызайн, чаму не замыкаецца ў адной прафесійнай ролі, як фатаграфія ўвайшла ў яго жыццё праз медыяпрактыку і блізкасць да фатаграфічнай супольнасці. Асобная частка размовы прысвечана беларускаму фотаасяроддзю, кластарам і інстытуцыям, праблеме пераемнасці і патрэбы архіваваць культуру. Абмяркоўваем досвед працы над фотакнігай «Змена»: ролю каманды, краўдфандынг, медыйны транзіт і тое, чаму гэты праект стаў прыкладам магчымасці вялікай фотакніжнай працы ў беларускім кантэксце. Яўген Атцецкі https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/ (https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/) Кацярына Кузьмічова https://katerinakouzmitcheva.com/ (https://katerinakouzmitcheva.com/) https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/ (https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/) Таксама ў падкасце ўзгадваюцца фатографы, фотажурналісты, мастакі: - Сяргей Брушко, Дзмітрый Брушко, Юлія Дарашкевіч, Андрэй Лянкевіч, Максім Шумілін, Сяргей Міхаленка, Даша Бубен, Сяргей Гудзілін, Аляксандр Васюковіч, Юлія Ваўчок, Сяргей Балай, Ігар Саўчанка, Артур Клінаў Беларускія графічныя дызайнеры: - Аляксей Мурашка, Даша Абібок, Дзмітрый Бука, Леся Пчолка i Уладзь Грамовiч Выдавецтвы і ініцыятывы: - Мяне Няма — беларускае выдавецтва - Set Margins’ — нідэрландскае выдавецтва, якое працуе з дызайнам і крытычнай тэорыяй - TAMAKA — выдавецтва арт- і фотакніг з фокусам на беларускіх аўтарах - VEHA (Веха) — беларуская ініцыятыва, што працуе з архівамі і культурнай памяццю ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.fsh1.org/ (https://www.fsh1.org/) https://www.instagram.com/fsh1_platform/ (https://www.instagram.com/fsh1_platform/) Падтрымаць Далягляд і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 (https://buymeacoffee.com/fsh1) Форма зваротнай сувязі падаксту Далягляд: https://forms.gle/KqoMzcK69ZVH7Cr39 (https://forms.gle/KqoMzcK69ZVH7Cr39) Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.

21 Jan 2026
Далягляд S2#9: Сяргей Плыткевіч
Сяргей Плыткевіч — фатограф, дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур» і Рэспубліканскага фонду падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», аўтар шматлікіх фотаальбомаў пра Беларусь, заснавальнік парталу planetabelarus.by. У мінулым фотажурналіст, 8 гадоў быў кіраўніком Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва», а зараз фатограф, галоўным фокусам працы якога з'яўляецца Беларусь — яе гісторыя, архітэктура і дзікая прырода. https://www.instagram.com/sergey_plytkevich/ (https://www.instagram.com/sergey_plytkevich/) https://planetabelarus.by/ У дзевятым эпізодзе другога сезона Сяргей распавядае пра свой шлях да фатаграфіі, пра працу фотажурналістам і этычныя пытанні, цікавыя выпадкі з стужкавагаперыяду, выдаўнічыя планы, адносіны з Уладзімірам Парфянком, разлівы на Прыпяці і здымкі зуброў, падтрымку з боку жонкі і сакрэты фатографа-анімаліста; узгадвае сваю працу фатографам ў Арменіі пасля землятрусу, Чарнобылі, Нагорным Карабаху, Вільнюсе ў дзень увода савецкіх войскаў, Босніі і Герцагавіне і Грузіі; разважае пра ідэальны партрэт і страх фатаграфаваць людзей на пачатку кар’еры. Таксама ў эпізодзе мы абмяркоўваем кнігу «Гісторыя беларускай фатаграфіі», сучасныя фотакнігі, Беларусь, якой яе пабачыў Сяргей за гады працы, праблемы, выкліканыя развіццём тэхналогій. Яўген Атцецкі https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/ (https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/) Кацярына Кузьмічова https://katerinakouzmitcheva.com/ (https://katerinakouzmitcheva.com/) https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/ (https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/) Таксама ў падкасце ўзгадваюцца пісьменнік, журналіст і фатограф Васіль Пяскоў фатограф, журналіст і мастак Юрый Рост палітычны аглядальнік Анатоль Майсеня беларускія палітыкі: Зянон Пазняк, Станіслаў Шушкевіч, Вячэслаў Кебіч, Мікола Шэляговіч беларускія фатографы Сяргей Брушко, Наталля Дораш, Валерый Вядрэнка, Уладзімір Парфянок, Віктар Малышчыц, Ірэна Гудзіеўская, Надзея Дзегцярова фатограф Роберт Капа фотапартал Знята фільм «Чалавек з фотаапаратам» ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1_platform/ (https://www.instagram.com/fsh1_platform/) Падтрымаць Далягляд і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 (https://buymeacoffee.com/fsh1) Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.

24 Dec 2025
Далягляд S2#8: Сяргей Лескець
Сяргей Лескець, нарадзіўся ў 1984 годзе ў вёсцы Турэц-Баяры Маладзечненскага раёну. Скончыў БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці гісторыя і аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіюма. Ааддае перавагу дакументальнай і рэпартажнай фатаграфіі, даследванню візуальнай антрапалогіі. У якасці фрылансера з 2012 года працаваў з шэрагам беларускіх і замежных СМІ. Удзельнік выставаў у Беларусі, Грузіі, Польшчы, Аўстрыі, Кітаі і Нямеччыне. Цікавяць тэмы правінцыі і паўсядзённасці, традыцыйнага жыцця і рытуалаў. https://www.instagram.com/s.leskiec/ (https://www.instagram.com/s.leskiec/) У восьмым эпізодзе другога сезона Сяргей Лескець распавядае як працаваў над праектам AGRO, чаму здымае правінцыю, пра ўзаемаадносіны ў прафесійнай супольнасці, пра аўдыторыю, пра пошукі ўласнага месца ў фатаграфіі. Падчас размовы мы паглыбляемся ў сусвет беларускіх міфаў і магіі, прастору праекту Шэпт і яго гераінь, даведваемся як праект паўплываў на людзей і ўласны лёс аўтара, які ў яго культурны сэнс. Мы абмяркоўваем вернакулярную фатаграфію і якія гісторыі яна расказвае. Сяргей распавядае пра асаблівую цікавасць да вясковых здымкаў, дзеліцца сваім метадам працы з аматарскай фатаграфіяй. Яўген Атцецкі https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/ (https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/) Кацярына Кузьмічова https://katerinakouzmitcheva.com/ (https://katerinakouzmitcheva.com/) https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/ (https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/) Таксама ў падкасце ўзгадваюцца фатографы Жулі Давід дэ Ласі (Julie David de Lossy) і Калін Дэльфос (Colin Delfosse ) фатограф Рамуальдас Вінча (Romualdas Vinča) фатограф Алек Сот (Alec Soth) фатографка Кладзін Дуры (Claudine Doury) форум Znyata даследчыца Агнешка Паянчкоўска (Agnieszka Pajączkowska) даследчык Мірча Эліадэ (Mircea Eliade) фатограф Артур Бондар фатограф Роб Хорнстра (Rob Hornstra) фатограф Дональд Вэбер (Donald Weber) фатограф Андрэй Лянкевіч і фотакніга Паганства фатограф Анатоль Кляшчук фатограф Максім Дандзюк (Maxim Dondyuk) актрыса Святлана Анікей фатограф Шарль Фрыжэ (Charles Fréger) і яго праект ‘Wilder Mann’ фатографы Сцівен МакКларэн (Stephen McClaren) і Браян Формхалс (Bryan Formhals) з кнігай ‘Photographers Sketchbook’ фатограф Сцівен Гіл (Stephen Gill) фатограф Трэнт Парк (Trent Parke) фатограф Дайда Маріяма (Daido Moriyama) фатографка Ванэса Уіншып (Vanessa Winship) ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1_platform/ (https://www.instagram.com/fsh1_platform/) Падтрымаць Далягляд і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 (https://buymeacoffee.com/fsh1) Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy (https://acast.com/privacy) for more information.
Contact Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію
- Guest appearances
- Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show
Podcast research with Pod Engine