About ЕЖА: Падкаст пра беларускую гастраномію (by 34travel & МТС)
«Ежа» – новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання. З гэтага цыкла можна даведацца, як фармавалася беларуская кухня, што беларусы гатавалі на розныя святы, якімі прысмакамі частавала гасцей шляхта, як змяняліся гастранамічныя звычкі з даўніх часоў да сёння.
ЕЖА: 8. Экзотыка ў меню (падкаст by 34travel & МТС)
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Восьмы эпізод прысвечаны экзотыцы на стале беларусаў. Распавядаем, адкуль на нашы землі прыйшла мода на памаранчарні, дзе вырасла садавіна, якую Іван Хруцкі пісаў на сваіх карцінах, і якімі прадуктамі Мінск 1920-х моцна ўразіў рэжысёра Сяргея Эйзенштэйна.Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-8
29 May 2024
ЕЖА: 7. Кава ці гарбата? (падкаст by 34travel & МТС)
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.
У сёмым эпізодзе гутарка пойдзе пра два напоя, якія звычайна дзеляць людзей на два «клубы». Пагаворым пра каву і гарбату, а таксама дэсерты, якімі ласаваліся нашы продкі.
Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-7
30 Apr 2024
ЕЖА: 6. Застольны этыкет (падкаст by 34travel & МТС)
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.
Шосты эпізод прысвечаны беларускаму застольнаму этыкету і яго адметнасцям. Распавядаем, адкуль пайшлі розныя рытуалы, як адрозніваліся правілы паводзінаў за абедам па будніх і выходных днях, па якім сцэнары праходзіла святочнае застолле з нагоды радзін.
Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-6
29 Mar 2024
ЕЖА: 5. Супы (падкаст by 34travel & МТС)
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.
Пяты выпуск прысвечаны першай страве. Распавядаем пра супы, якія беларусы гатуюць (або гатавалі) найчасцей і якія займаюць пачэснае месца ў кнігах пра нацыянальную кухню. З гэтага эпізода можна даведацца, якія існуюць варыянты прыгатавання халадніку, чым адметны беларускі боршч і з якіх траваў гатавалі сезонныя супы нашы продкі.
Кароткі канспект аўдыявыпуску: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-5
26 Feb 2024
ЕЖА: 4. Хлеб (падкаст by 34travel & МТС)
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.
Чацвёрты выпуск падкасту «Ежа» прысвечаны пачастунку, які займаў пачэснае месца на любым стале, багатым і бедным, святочным і штодзённым. Пагаворым пра хлеб. Калі нашы продкі прыдумалі пекчы з зерня духмяны бохан? І якія сакральныя сэнсы ў яго ўкладалі?
Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-4
28 Jan 2024
ЕЖА: 3. Шляхецкія прысмакі (падкаст by 34travel & МТС)
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.
Трэці выпуск падкаста «Ежа», які 34travel робіць разам з МТС, прысвечаны багаццю і выкшталцонасці шляхецкіх застолляў. Распавядаем, што елі на першае, другое і дэсерт нашы заможныя продкі, якімі стравамі намагаліся ўразіць дарагіх гасцей і што лічылі вяршыняй кулінарнага мастацтва ў тыя даўнія часы.
Кароткі канспект аўдыявыпуску (https://34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-3)
21 Dec 2023
ЕЖА: 2. Калядны стол (падкаст by 34travel & МТС)
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.
Другі выпуск запісаны адмыслова да каляднага стала. Тут даведаешся, як беларусы частаваліся на двухтыднёвік зімовых святаў, якога этыкету прытрымліваліся і як выкарыстоўвалі ежу для варажбы.
Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-2 (https://gate.sc/?url=https%3A%2F%2F34travel.me%2Fgotobelarus%2Fbe%2Fpost%2Fezha-2&token=f0179e-1-1703164464300)
29 Nov 2023
ЕЖА: 1. Кароткая гісторыя дранікаў (падкаст by 34travel & МТС)
«Ежа» – новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання. З гэтага цыкла можна даведацца, як фармавалася беларуская кухня, што беларусы гатавалі на розныя святы, якімі прысмакамі частавала гасцей шляхта, як змяняліся гастранамічныя звычкі з даўніх часоў да сёння.
Першы эпізод – захапляльная гісторыя драніка, які здабыў прыхільнасць беларусаў далёка не адразу, але – назаўжды.
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
4.9 / 5
11 ratings
Contact ЕЖА: Падкаст пра беларускую гастраномію (by 34travel & МТС)
Guest appearances
Does not typically book guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of ЕЖА: Падкаст пра беларускую гастраномію (by 34travel & МТС)?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine