“Філасофскія нататкі” – гэта цыкл падкастаў, у якіх ксёндз Раман Суша даследуе выбраныя тэмы філасофіі грамадства. Кожны выпуск прапануе панараму ідэй вялікіх мысляроў, якія асвятляюць важныя жыццёвыя пытанні: ад ідэальнага горада Платона да сацыяльнага парадку святога Тамаша Аквінскага, ад утопій Тамаша Мора да тэорыі справядлівасці Джона Ролза. Гэтыя праграмы дапамагаюць зразумець, як філасофскія ідэі фарміруюць грамадства і асабісты шлях у кантэксце хрысціянства.
Ксёндз Раман Суша разважае пра сувязь чалавека і сусвету разам з шатландскім філосафам Аласдэрам Макінтайрам. Пасля доўгіх пошукаў Макінтайр прыйшоў да каталіцкай веры і традыцыі святога Тамаша Аквінскага. Ён вядомы аналізам крызісу сучаснай заходняй культуры. Паводле філосафа, грамадства без духоўных арыенціраў стварае новых куміраў — сацыяльныя маскі, якія зрастаюцца з асобай.
Макінтайр вылучае тры такія маскі: эстэт, менеджар і тэрапеўт. Эстэт не верыць у святасць і ісціну і бясконца шукае новых уражанняў, каб уцячы ад унутранай пустэчы. Менеджар, паглынуты эфектыўнасцю, бачыць у людзях толькі «чалавечыя рэсурсы». Калі ж прыходзяць дэпрэсія і пачуццё бессэнсоўнасці, тэрапеўт, нібы механік, «наладжвае» псіхіку, каб вярнуць чалавека ў штодзённы канвеер.
Тры маскі ўтвараюць замкнёнае кола, у якім чалавек становіцца не самакаштоўнасцю, а сродкам. Так сціраецца розніца паміж маніпуляцыяй і сапраўднай любоўю. Хрысціянская традыцыя нагадвае, што кожны чалавек створаны паводле вобраза і падабенства Божага і пакліканы да вечнасці. Скінуўшы навязаныя маскі, мы зноў бачым у іншым бліжняга і спадарожніка ў пілігрымцы да Валадарства Нябеснага.
1 Nov 2026
Клайв Стэйплз Льюіс. Прабачэнне. Частка 4
У новым выпуску рубрыкі “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважаць над думкамі брытанскага мысляра Клайва Льюіса. Гэтым разам гаворка ідзе пра любоў да тых, хто нас крыўдзіць.
Чым прабачэнне адрозніваецца ад апраўдання? Чаму прабачэнне патрабуе сумленнасці і ўважлівасці да праўды? Ці абавязвае яно зноў давяраць? Чаму неабходна дыстанцыявацца, нават фізічна, ад чалавека, які пастаянна нас крыўдзіць? Ці адмяняе прабачэнне адказнасці вінаватага, ці вызваляе яго ад справядлівага пакарання? І што, паводле Льюіса, азначае любоў да ворага?
Запрашаем паслухаць чацвёртую частку перадачы і разам паразважаць пра прабачэнне.
25 Oct 2026
Клайв Стэйплз Льюіс. Чатыры любові. Частка 3.
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае размову пра кнігу Клайва Стэйплза Льюіса “Чатыры любові”. У гэтай частцы аўтар запрашае нас паразважаць пра прыроду чалавечых пачуццяў і глыбей зразумець розныя формы любові.
Льюіс нагадвае пра неабходнасць адрозніваць “Любоў-Дар”, якая прымушае нас аддаваць, і “Любоў-Патрабаванне”, што нараджаецца з таго, чаго нам не хапае. Пры гэтым пісьменнік папярэджвае словамі філосафа Дэні дэ Ружмона: любоў пачынае станавіцца дэманам у той момант, калі мы ператвараем яе ў бога ці абсалют, патрабуючы ад яе ўсё большага і рызыкуючы разбурыць сябе. Таксама разглядаюцца першыя дзве формы любові – прыхільнасць (storge) і сяброўства (philia), кожная з якіх мае свае асаблівасці і магчымыя падводныя камяні.
Як правільна разумець і развіваць пачуцці, каб яны не ператварыліся ў тыранію ці дэмана? Чаму так важна захоўваць межы ў адносінах з блізкімі? Як знаходзіць сапраўдную свабоду ў сяброўстве і чалавечых сувязях? Запрашаем паслухаць перадачу і разам паразважаць над гэтымі пытаннямі!
Who has been a guest on Філасофскія нататкі
Names identified in recent episode analyses. Showing up to five guests.
Roman Susza
Раман Суша
Raman Susza
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
5.0 / 5
1 ratings
Contact Філасофскія нататкі
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Questions about Філасофскія нататкі
Who hosts Філасофскія нататкі?
Raman Susha and Father Raman Susha host the show. Published by Radio Vaticana - Vatican News.
How often do new episodes come out?
The show publishes weekly, based on its RSS feed.
Does Філасофскія нататкі take guests?
Yes. Guests have been identified in episode analyses.
Host of Філасофскія нататкі?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine