У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння
-па-беларуску
-з пошлымі жартачкамі
...і з фалічным сімвалізмам!
Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership
Наш Інстаграм: https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y=
Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by
Ад пятра да багача: фалічная барада і Алена Ляшкевіч
Разам з кандыдаткай філалагічных навук факлькларысткай Аленай Ляшкевіч спяваем жніўныя песні, разбіраемся, чаму жнуць толькі жанчыны, наколькі "жніўная барада" - фалічны сімвал і дзе скончваецца Падляшша.
Крыніцы:
Leshkevich A. Tradycyjny kalândar: Narysy //Mìnsk: Belaruskaâ navuka.[Ляшкевіч, Алена.(2022). Традыцыйны каляндар: Нарысы. Мінск: Беларуская навука]. – 2022.
24 Dec 2024
Каляды: козы, чэрці, варажба і Цярэшка, што ніяк не можа ажаніцца
Усё, што магло пайсці не так у працэсе стварэння выпуску – пайшло не так і не туды. Гук дрэнна запісаўся, валіза з камп'ютарам згубілася ў аэрапорце разам з антыдэпрэсантамі, Даша не змагла змантаваць. На мяжы адчаю мы вырашылі не здавацца і пастарацца – мантаж перахапіла Дана, і….
“Нова радасць настала,
Дана падкаст змантавала.
Над лэптопам зорка ясна
На ўвесь інтэрнэт заззяла!”
І вось выпуск гатовы: Дашачка і Даначка разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым выпуску абмяркоўваюць Каляды і задаюцца пытаннем, а ці ёсць у свята сэксуальныя канатацыі, а якія, а дзе іх шукаць?
З выпуску вы даведаецеся:
як каза можа быць сімвалам фертыльнасці?
што за мужык такі, Цярэшка, і чаму яго жэняць кожны год?
як варажыць зімой, калі няма ні вянка, ні зёлак?
што за паразіты запякаюць катоў і чаму хочуць адкусіць ім чэлес?
…і нарэшце, пры чым да ўсяго гэтага чэрці?
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory (https://buymeacoffee.com/belsexhistory)
Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory (https://buymeacoffee.com/belsexhistory)
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ (https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/)
Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/ (https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/)
13 Jul 2024
Хрысціянства і сэкс сёння. Бяжбожніцы размаўляюць з тэалагіняй Наталляй Васілевіч
У фінальным выпуску, які прысвечаны сэксу і хрысціянству, бязбожніцы Даша і Дана вырашылі запрасіць асобу, якая а) верыць у Бога, б) добра ведае хрысціянскую "кухню" знутры.
Наталля Васілевіч — тэалагіня і мадэратарка "Хрысціянскай візіі".
У гэтым выпуску спадарыня Наталля расказвае:
як змянялася стаўленне царквы да розных сэксуальных практык;
ці вымагае хрысціянская царква ад вернікаў, каб тыя захоўвалі цноту да шлюбу;
якое стаўленне ў каталіцкага касцёла да кантрацэпцыі;
якая з хрысціянскіх плыняў найбольш ліберальная да квір-стасункаў.
Падпісвайцеся на тэлеграм канал "Хрысціянская візія" (калі гэта для вас бяспечна): https://t.me/christianvision
І на асабісты інстаграм Наталлі Васілевіч: https://www.instagram.com/burbalka?igsh=MXRxYWdtYTRlaXN4YQ==
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
4.8 / 5
31 ratings
Contact Гісторыя беларускага сэксу
Guest appearances
Does not typically book guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Гісторыя беларускага сэксу?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine