На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Алесь Чумакоў: супольна спяваць свае песні — ідэя, якая нас яднае
22 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў.
Нам увесь час нешта навязваюць. І найчасцей гэта не наша, не беларускае, а аднекуль прынесенае, чужынскае. Але галоўнае ў гэтай сітуацыі — адсутнасць свабоды выбару. Адсутнасць роўных правоў у гэтага прынесенага і ў нашага, беларускага. Знаёміцца з іншымі культурамі і здабыткамі трэба. Але калі будзе сапраўдная свабода выбару, беларусы абавязкова звернуцца да свайго. І мы яшчэ заспяваем разам на вуліцах сваіх гарадоў і вёсак свае, беларускія песні, перакананы Алесь Чумакоў.
Пра тое, чаму лукашэнкаўскі рэжым так варожа ставіцца да беларускай культуры і гісторыі, як змяняе чалавека знаёмства з беларускай спадчынай і чаму галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца свабода выбару, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Чумаковым.
8 Oct 2026
Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву
8 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік медыяпраекта NEXTA Сцяпан Пуціла.
Практычна ўсю сваю гісторыю наш народ, наша нацыя выжывала. І ў гэтым уменні мы сталі адмыслоўцамі. Бо каб выжыць у тых умовах, якія існавалі на гэтай зямлі стагоддзямі, недастаткова было проста выпадковасці ці волі лёсу. Мы, безумоўна, выжывем і гэтым разам. Пытанне толькі ў тым, як мы будзем жыць далей і якую Беларусь пакінем сваім дзецям і ўнукам? Таму сёння мы мусім гуртаваць вакол сябе аднадумцаў і разам ісці на святло нашай беларускай зоркі Венеры. І мы абавязкова дойдзем, перакананы Сцяпан Пуціла.
Пра тое, чаму быць “белай варонай” у асяроддзі рускамоўных аднагодкаў не страшна, як нас мяняе эміграцыя і як нам заставацца беларусамі насуперак усім выклікам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Сцяпанам Пуцілам.
24 Sept 2026
Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню
24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер.
Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе, такія розныя — беларусы. Народ, які як птушка Фенікс: нараджаецца, згарае — і ізноў адраджаецца. Толькі згараць, знішчацца амаль цалкам нам не наканавана бясконца. Гэта не непарушнае кола. Таму што мы беларусы, мы ёсць адзін у аднаго, і мы будзем рабіць усё для таго, каб і надалей быць адно ў аднаго, перакананы Глеб Фіцнер.
Пра тое, чаму беларусы падобныя да птушкі Фенікс і ці наканавана нам бясконцае знішчэнне і аднаўленне, пра значнасць беларускай мовы і стомленасць ад “моцнай улады” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Фіцнерам.
Who has been a guest on Idea X
Names identified in recent episode analyses. Showing up to five guests.
Mikita Zabuga
Katsiaryna Mankevich
Svetlana Alexievich
Юстына Карпіловіч
Alina Herashchanka
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Apple Podcasts (US)
5.0 / 5
1 ratings
Spotify
5.0 / 5
18 ratings
Contact Idea X
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Idea X?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine