У гэтым падкасце мы будзем размаўляць пра ровары і тэмы вакол іх, а таксама пра спорт у больш шырокім сэнсе.
Вандроўкі, падрыхтоўка да гонак, наш досвед, байкпакинг, прылады, якія ў нас ёсць, і навінкі.
Падпісвайцеся і заставайцеся з намі!
Краіна Лісапедзія — ужо амаль сярэдзіна 2025 года, трэба паразмаўляць пра планы на яго
Амаль у сярэдзіне года паразважаем пра планы на яго — хто куды бяжыць, плыве, едзе. А ў самым канцы выпуску даведаемся, чым вам можа пашкодзіць Disco Elysium.
2 Feb 2025
Краіна Лісапедзія - Што такое трыятлон і ў чым яго фішка.
З нашай госцяй Тоняй размаўляем пра трыятлон і яго фішкі: уласны досвед
вялікіх трыятлонаў, як праплыць Мінскае мора ці як праплываюць
Гібралтар, як пачаць і што трэба ведаць.
17 Nov 2024
Краіна Лісапедзія - як Міхась скінуў 20 кіло за 2 месяцы, як трэкаць свае калорыі і іншыя лайфхакі.
Сёння абмяркуем наш падыход да калорый і вагі на прыкладзе Міхася, які скінуў 20 кг за першыя два месяцы 2022 года.
Стравы, падлік калорый, філасофія спажывання ежы і шмат усяго іншага.
13 Oct 2024
Краіна Лісапедзія — на ровары ўздоўж мора і Le Mans 24 на ровары.
У гэтым выпуску Міхась будзе распавядаць пра сваю вандроўку па польскім узбярэжжы Балтыйскага мора, пра сцежку R9, па якой ён ехаў, і пра тое, як спаць у намёце побач з нацыянальным паркам. Вова ўдзельнічаў у Škoda 24 Hours Cycling — івент-эстафеце, дзе трэба ехаць па чарзе 24 гадзіны! Будзе цікава!
5 Sept 2024
Краіна Лісапедзія - Race around Rwanda
У мінулым, 2023 годзе, Міхась ехаў гонку Race around Rwanda. У гэтым падкасце ён распавядзе, як гэта было, пакажа нейкія фотаздымкі (таму шукайце нас на YouTube), раскажа пра праблемы, якія ўзніклі, і пра шмат іншага.
Сайт гонкі: https://racearoundrwanda.com/ (https://racearoundrwanda.com/)
Сумка Tailfin: https://www.tailfin.cc/ (https://www.tailfin.cc/)
20 Aug 2024
Краіна Лісапедзія - Размаўляем пра Utrecht Ultra Вовы, DNF Міхася а таксама пра жаночы Tour 2024
Вова скончыў сваю мясцовую (амаль) гонку Utrecht Ultra, таму трэба пагаварыць, як гэта было, і абмеркаваць выдатны вынік! Акрамя гэтага, Міхась удзельнічаў у гонцы Race Across Czechia, але не скончыў яе. Пагаворым пра тое, чаму адбыўся гэты DNF і чаму здароўе на першым месцы. Вось і пачаўся наступны Тур 2024 года, на гэты раз жаночы. Што такое Tour de Femmes 2024 і як зараз выглядае жаночы веласіпедны спорт?
Utrecht Ultra: https://utrechtultra.com/
RACZ24: https://ultrabikers.eu/race-across-czechia-2024/
1 Aug 2024
Краіна Лісапедзія - Абмяркоўваем вынікі Tour de France 2024 і Летнія Алімпійскія гульні 2024 году
Тур прайшоў некалькі тыдняў таму, пачаліся Алімпійскія гульні 2024, таму прыйшоў час усё гэта абмеркаваць.
Як прайшоў тур і чым ён быў выбітны? Што паглядзець на Гульнях і што ўжо прайшло?
26 Jul 2024
Краіна Лісапедзія - Бяспека на дарозе і пачатак The Transcontinental Race 10
Распавядзем пра трагедыю з сувадучым і агулам пра праблему з бяспекай на ровары: якія праблемы існуюць і ці ёсць выйсце?
Крыху паразмаўляем пра Transcontinental Race No. 10, які пачаўся ў гэтую нядзелю: як едуць, куды едуць, чаму едуць.
Сачыць за Transcontinental Race No. 10 можна тут:
https://dotwatcher.cc/race/transcontinental-race-no10
26 Jun 2024
Краіна Лісапедзія - Тур де Франс 2024, што нас чакае і чаму гэта цікава
У гэтым выпуску Вова нам расцлумачыць, чаму варта глядзець Тур де Франс, які пачнецца ўжо зусім скора. Ён раскажа, як працуе гонка, якія ёсць этапы, хто ў гэтым годзе фаварыты (спойлер: інтрыгі амаль няма), і, у вогуле, пагаворыць пра роварны спорт!
21 Jun 2024
Краіна Лісапедзія - Як я маляваў свой першы Strava Art з межамі Беларусі
Адзін з вядучых "намаляваў" на Чэхіі свой першы Strava Art у выглядзе межаў Беларусі. Гэта заняло 2,5 дні і больш за 600 км. У гэтым выпуску ён нямнога распавядае пра гэта, як было ехаць, якія адкрыцці чакалі яго і г.д.
Спасылка на сам арт:
https://www.strava.com/activities/11292949941
Сайт Strav Art:
https://www.strav.art/
12 Jun 2024
Краіна Лісапедзія - Колькі каштуе быць "сярэднім раварыстам"
У гэтым выпуску мы паразмаўляем пра тое, хто такі сярэдні раварыст і колькі гэта каштуе. Абмяркуем кошты на ровары, рамонт, адзенне і гэтак далей. Будзе яшчэ шмат лайфхакаў, як зэканоміць грошы!
5 Jun 2024
Краіна Лісапедзія - The Japanese Odyssey вачамі Аляксандра
У другім падкасце «Краіны Лісапедзіі» Аляксандр будзе распавядаць, як ён праехаў праз усю Японію ў гонцы The Japanese Odyssey. Вы даведаецеся, дзе можна зрабіць рамонт гідраўлічных тармазоў Shimano, у якой пральні можна(?) спаць голым, як знайсці гатэль для мясцовых, якое адзенне браць, каб не замерзнуць у японскіх гарах, і шмат іншага!
Сайт гонкі: https://www.japanese-odyssey.com/ (https://www.japanese-odyssey.com/)
23 May 2024
Краіна Лісапедзія - Race around the Netherlands 2024
Першы ці пілотны выпуск падкаста «Краіна Лісапедзія». У гэтым выпуску мы абмяркуем ультру Race around the Netherlands 2024, якую ў гэтым годзе праехаў наш сувядоўца Вова.
Сайт гонкі: https://www.adventurebikeracing.com/product/race-around-the-netherlands-2022/
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
4.0 / 5
2 ratings
Host of Краіна Лісапедзія?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine