Падкаст «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га» расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў. Ня толькі пра іхную падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іхныя страхі і слабасьці. Пра тое, як усё выглядала знутры.
Шостая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га» расказвае пра шматтытысячныя маршы пратэсту ў Менску, рэакцыю на іх сілавікоў і пачатак масавых рэпрэсій супраць беларусаў, якія не спыняюцца дагэтуль. УВАГА! У падкасьце ёсьць нецэнзурная лексыка.
6 Sept 2022
«Красаўцы». Частка 5: Тыдзень, які мог усё зьмяніць
Пятая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020» расказвае пра паводзіны сілавікоў падчас тыдня эўфарыі беларусаў у жніўні 2020, калі яны паверылі, што перамены магчымыя. Тыдзень, які пачаўся ад нэрвовага візыту Лукашэнкі на МЗКТ і скончыўся яго прылётам з аўтаматам у Палац Незалежнасьці, стаў паваротным момантам у гісторыі пратэсту. УВАГА! У падкасьце ёсьць нецэнзурная лексыка.
30 Aug 2022
«Красаўцы». Частка 4: Як беларускія жанчыны напалохалі сілавікоў
Чацьвёртая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020» расказвае пра зьмену тактыкі сілавікоў пасьля таго, як дзьве сотні беларусак выйшлі ў белым адзеньні з кветкамі ў руках да Камароўскага рынку ў Менску і сталі ў «ланцуг». Да іх пачалі далучацца жанчыны зь іншых гарадоў. Здабытыя «Кібэрпартызанамі» перамовы міліцэйскага начальства тлумачаць, чаму сілавікі на некаторы час адмовіліся ад гвалту. УВАГА! У падкасьце прысутнічае нецэнзурная лексыка.
23 Aug 2022
«Красаўцы». Частка 3: Хто загадаў катаваць беларусаў
Трэцяя частка падкасту «Красаўцы» расказвае пра два дні пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году, калі ў Менску і інышых гарадах Беларусі адбываліся самыя жорсткія суткненьні паміж сілавікамі і пратэстоўцамі. Здабытыя «Кібэрпартызанамі» перамовы міліцэйскага начальства тлумачаць, як прымалася рашэньне пра сілавы разгон пратэсту.
16 Aug 2022
«Красаўцы». Частка 2: Як беларусы выйшлі з-пад кантролю
Другая частка падкасту расказвае пра 9 жніўня 2020 году, калі беларусы масава пайшлі галасаваць супраць дыктатуры і бараніць свае галасы, а таксама пра тое, як Менск і іншыя гарады ўпершыню пасьля ІІ Сусьветнай вайны сталі арэнай баявых дзеяньняў. УВАГА! У падкасьце прысутнічае нецэнзурная лексіка.
9 Aug 2022
«Красаўцы». Частка 1: Як Лукашэнка рыхтаваў сілавікоў да выбараў
Першая частка падкасту расказвае пра беспрэцэдэнтную выбарчую кампанію, падчас якой у беларусаў упершыню ўзьнікла вера ў перамогу над аўтарытарызмам, а таксама пра тое, як сілавікі спрабавалі стрымаць народны ўздым. УВАГА! У падкасьце прысутнічае нецэнзурная лексіка.
4 Aug 2022
«Красаўцы». 9 жніўня — прэм’ера ўнікальнага падкасту Свабоды пра вайну сілавікоў супраць беларусаў у 2020 годзе - жнівень 04, 2022
9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту “Красаўцы. Вайна супраць народу ў жніўні 2020”. Ён расказвае пра пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з пэрспэктывы сілавікоў. Ня толькі пра падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іх страхі і слабасьці. Пра тое, як усё выглядала знутры.
Contact «Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020
Guest appearances
Does not typically book guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of «Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine