
- 25
- Episodes
- 2024
- First episode
About Мальцы выходзяць з-пад кантролю
Прыйшоў час запытаць, чаму традыцыйна лічыцца, што беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісанні цялеснасці, сексуальнасці і інтымнасці? Беларуская квір-літаратура ўжо робіць свае першыя крокі і гэта – цікавая і важная з’ява. Анталогія беларускага гей-пісьменства сабрала ўсё, што на гэты момант вядома пра гэты пласт нашай літаратуры. Яна рыхтавалася амаль 5 гадоў, аўдыяверсія - амаль год! Вынік – наватарская і прыгожая калекцыя тэкстаў, якія адкрываюць нам яшчэ адно вымярэнне саміх сябе. Прэзентацыя кнігі адбылася на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 7 кастрычніка 2023 года. Аўдыяверсія створаная ў рамках праекту «Народная кніга», дзякуючы супольным намаганням аўдыявыдавецтва audiobooks.by, выдавецтва «Скарына», пры ўдзеле выдаўніцы аўдыякніг Крысціны Дробыш. Звяртаем вашу ўвагу. У творах можа прысутнічаць абразлівая лексіка, апісанне сексуальных стасункаў, гвалту, прастытуцыі, палення цыгарэтаў, ужывання алкаголю і наркотыкаў. Прыгадваецца ўстанова, прызнаная беларускімі ўладамі так званым «экстрэмісцкім фармаваннем». Праект «Народная кніга» – гэта ініцыятыва аўдыявыдавецтва audiobooks.by і выдаўніцы аўдыякніг Крысціны Дробыш, у якой абсалютна кожны і кожная, незалежна ад досведу і навыкаў, могуць узяць удзел у запісе сапраўднай кнігі. Праект з'явіўся ў 2021 годзе. Тады больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў запісалі аўдыёверсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай. Чытае: беларусы і беларускі
- Category
- society & culture
- Language
- be
- Explicit
- No
- First episode
- 5 Jul 2024
- Latest episode
- 29 Jul 2024
Latest episodes
25 episodes in the feed.

29 Jul 2024
25. Мікіта Ільінчык «Fucking in Bruxelles» (драматургія)

28 Jul 2024
24. Мікіта Ільінчык. «Dark room» (драматургія)

27 Jul 2024
23. Артур Камароўскі. Вершы
Contact Мальцы выходзяць з-пад кантролю
- Guest appearances
- Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Мальцы выходзяць з-пад кантролю?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show
Podcast research with Pod Engine