

OM – Open Muzej Podcast
OM – Open Muzej
5.0from 11 ratings
- 15
- Episodes
- 11
- Ratings
- Monthly
- Cadence
- 2023
- First episode
About OM – Open Muzej Podcast
Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ. Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.
- Publisher
- OM – Open Muzej
- Category
- society & culture
- Language
- be
- Explicit
- No
- First episode
- 6 Dec 2023
- Latest episode
- 22 Sept 2026
Latest episodes
15 episodes in the feed.

22 Sept 2026
Эпізод 3. Інфраструктура мастацтва: спробы стварэння
Трэці выпуск другога сезона OM – Open Muzej завяршае нашую размову пра 1990-я і факусуецца на працэсе з’яўлення новай інфраструктуры беларускага сучаснага мастацтва. Разам з мастацтвазнаўцай і куратаркай Вольгай Капёнкінай і куратарам Дзмітрыем Плаксам гаворым пра незалежныя і камерцыйныя галерэі, новыя выставачныя пляцоўкі і інстытуцыі, якія пачалі фармаваць мастацкае жыццё Беларусі пасля распаду савецкай сістэмы. Каментар пра заход эпохі вірлівых 90-х дае і мастак Ігар Цішын. Разам прасочваем лёсы мінскіх галерэй Шостая Лінія і Vita Nova, згадваем першыя спробы фармавання арт-рынку і назіраем за з’яўленнем новых роляў – куратараў і галерыстаў. Таксама разважаем пра чаканні і магчымасці 1990-х – і пра тое, што засталося ад гэтай эпохі сёння. Карысныя спасылкі: Вольга Капёнкіна. Я тут Шагал Ігар Цішын: мультымедыйны праект «Лёгкі партызанскі рух», 1997 Таня Арцімовіч. МАЗАХІЗМ І ГУЛЬНЯ ПА-НАД ПРАВІЛАМІ. Праект «Лёгкі партызанскі рух» Ігара Цішына (1997) Аляксандр Родзін – World on square kilometers. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1994 Першая акцыя Zebar. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1994 Людміла Русава Project T. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1995 Цімафей Ізотаў – Новыя банкноты, або Беларускі рэалізм. Рэпартаж з адкрыцця выставы ў галерэі «Шостая Лінія», Мінск, 1996. Відэа 1 Відэа 2 Ігар Саўчанка – Па той бок банальнасці. Інтэрв’ю з мастаком і куратаркай Надзеяй Кароткінай, якая называе сябе «ідэолагам і экспазітарам» выставы. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1996 Артур Клінаў – Смерць піянера-3. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1996 Людміла Русава – Пасля. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1997 Тыдзень перформансу. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1997 Віталь Трафімаў – GRAFFITI. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1998

31 Jul 2026
Эпізод 2. Разам і паасобку: мастацтва самаарганізацыі
Другі выпуск другога сезона OM – Open Muzej прысвечаны нефармальнаму мастацкаму руху, незалежным ініцыятывам і супольнасцям, якія сфармавалі беларускую арт-сцэну 1990-х гадоў. Разам з удзельнікамі фота-рок асацыяцыі «Беларускі Клімат» Ірынай Сухій і Дзмітрыем Строцавым пра самаарганізацыю, эксперымент і новыя формы мастацкага жыцця ў часы, калі дзяржаўныя інстытуцыі ўжо не вызначалі правілы гульні. Узгадваем легендарныя мастацкія аб’яднанні, альтэрнатыўныя прасторы і незалежныя выставы, разважаем пра калектыўнасць як творчую стратэгію, а таксама пра тое, чаму ўжо ў сярэдзіне 1990-х мастакі ўсё часцей пачалі выбіраць індывідуальны шлях.

10 Jul 2026
Эпізод 1. Вытокі: мастацтва перабудовы
Першы выпуск другога сезона OM – Open Muzej звяртаецца да вытокаў сучаснага беларускага мастацтва на зломе эпох. Разам з даследчыцай і мастацтвазнаўцай Вольгай Архіпавай і мастаком Сяргеем Грыневічам гаворым пра канец 1980-х і пачатак 1990-х – час, калі старая сістэма ўжо губляла ўстойлівасць, а новая мастацкая сцэна нараджалася і шукала ўласную мову і формы існавання. Каментар датычна эпохі дае і мастак Уладзімір Цэслер. Абмяркоўваем нонканфармізм, самаарганізацыю і выклікі, што стаялі перад творцамі ў пераломны час, а таксама тактыкі, праз якія беларускае мастацтва выпрацоўвала сваю ідэнтычнасць. Карысныя спасылкі: Цэслер і Войчанка Групавы праект “Перспектыва” Сяргей Грыневіч Вольга Архіпава Сайт “Беларускі авангард”

7 Jul 2026
OM - Open Muzej Podcast: Season 2 Teaser
Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце OM. Другі сезон – (un)Framed – пераносіць фокус размовы на дынаміку развіцця мастацтва паміж рамкамі і свабодай. Мы наведваем кожнае дзесяцігоддзе найноўшай гісторыі і разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі ключавых падзей гутарым пра станаўленне беларускага мастацтва ў пераломныя моманты сучаснасці. Шукаем вытокі стэрэатыпаў пра беларускае мастацтва, параўноўваем бачанне працэсаў знутры і звонку культурнага поля і выходзім за ўсталяваныя рамкі разам. Website Instagram

12 Sept 2024
Эпізод 9. Музей і інклюзія: адкрытасць, доступ і роўнасць
У апошнім эпізоде першага сезона падкаста ОМ даследуем шматпланавасць панятку “інклюзія” датычна музейнай дзейнасці. У гаворцы бяруць удзел Соня – мастацтвазнаўца, куратарка, культурніцкая адукатарка і медыятарка, і тоні лашдэн – пісьменні:ца, фемініст:ка і квір-актывіст:ка, як:ая займаецца праектамі ў сферы культуры і актывізму, арыентаванымі на правы ўразлівых груп – найперш жанчын, ЛГБТК+ асобаў і нейраадрозных людзей.

25 Jun 2024
Эпізод 8. Музей і калекцыі: сучаснае, беларускае, мастацтва
Восьмы эпізод падкаста Open Muzej ушчыльную набліжае да вызначэння межаў “сучаснага беларускага мастацтва” і асаблівасцяў яго калекцыянавання. Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Другі госць – мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR – выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў. У размове параўноваем падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва. Карысныя спасылкі: 1909. Маніфест футурызму. Філіпа Марынэці https://ps.1sept.ru/article.php?ID=200102823 (https://ps.1sept.ru/article.php?ID=200102823 ) 2013. M21. Сяргей Кірушчанка https://kalektar.org/be/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx (https://kalektar.org/be/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx) 2014. Art Aktivist інтэрнэт рэсурс / рэдактар Сяргей Шабохін https://kalektar.org/ru/in/names/bgYgTHdxLFbjvQ71QKuB (https://kalektar.org/ru/in/names/bgYgTHdxLFbjvQ71QKuB) 2015. Zbor-Zbiór. Konstruowanie archiwum / ЗБОР. Канструюючы архіў Arsenal Gallery in Bialystok 40 твораў з гісторыі беларускага сучаснага мастацтва куратары: Сяргей Шабохін, Сяргей Кірушчанка https://kalektar.org/be/k/a/wfUL3xFydTvDdKNlqvPA (https://kalektar.org/be/k/a/wfUL3xFydTvDdKNlqvPA) 2016. ZBOR. Рух беларускага мастацтва ІЗАЛЯЦЫЯ, Кіеў куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка https://kalektar.org/be/k/a/24n2thQZxWa7tNBkQhca (https://kalektar.org/be/k/a/24n2thQZxWa7tNBkQhca) 2018. ZBOR in progres галерэя Ў, Мінск куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка https://kalektar.org/be/k/a/UI4PK9Vi4HT3PhuC3OHH (https://kalektar.org/be/k/a/UI4PK9Vi4HT3PhuC3OHH) Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь artmuseum.by (https://artmuseum.by) antiwarcoaltion.art (https://)https://antiwarcoalition.art (https://antiwarcoalition.art) Julia Stoschek Foundation https://jsfoundation.art/ (https://jsfoundation.art/) ZKM / Zentrum für Kunst und Medien https://zkm.de/de (https://zkm.de/de) Алег Юшко. Portable Museum https://apps.apple.com/de/app/portable-museum/id1487643780?l=en-GB (https://apps.apple.com/de/app/portable-museum/id1487643780?l=en-GB) Ганна Сакалова. Museum https://www.annasokolova.org/preview (https://www.annasokolova.org/preview) ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024 https://telegra.ph/Belaruskі-art-buduchynya-uzbroenaya-pryladamі-z-mіnuўshchyny-04-30/Users/ADDA/Desktop/_1/Project/__2024.03.28_Паквартальны аналіз мастацтва-Беларуская Рады культуты/ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024. Андрэй Дурэйка.pdf (https://telegra.ph/Belaruskі-art-buduchynya-uzbroenaya-pryladamі-z-mіnuўshchyny-04-30/Users/ADDA/Desktop/_1/Project/__2024.03.28_Паквартальны аналіз мастацтва-Беларуская Рады культуты/ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024. Андрэй Дурэйка.pdf)

5 Jun 2024
Эпізод 7. Музей і войны: аntiwarcoalition.art
Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай. Таксама у другой частцы прымаюць удзел куратарка і даследчыца Антаніна Сцебур і арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, таксама удзельніцы куратарскай групы аntiwarcoalition.art. Карысныя спасылкі: 1. Аб беларускім павільёне 53-й Венецыянскай біенале https://kalektar.org/be/in/names/a7Ouk6hVSeyKgc0JpOWb (https://kalektar.org/be/in/names/a7Ouk6hVSeyKgc0JpOWb) 2. Партал платформы antiwarcoalition.art https://antiwarcoalition.art/ (https://antiwarcoalition.art/) 3. Відэапраца Габрыэль Галіяф "Асабістыя рахункі" https://antiwarcoalition.art/work/EIuFTsDI3CN0hDQi4u3r?p= (https://antiwarcoalition.art/work/EIuFTsDI3CN0hDQi4u3r?p=) 4. Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка "Апошняя пастараль" https://antiwarcoalition.art/work/3AqXWOPDxfW8QnUMXLwL?p= 5. Відэапраца Лесі Пчолкі "Нябачная траўма" https://antiwarcoalition.art/work/SUUGUbZYXCKxlCgJ9ZhC?p= (https://antiwarcoalition.art/work/SUUGUbZYXCKxlCgJ9ZhC?p=) 6. Сайт "ЄрміловЦентр" https://yermilovcentre.org (https://yermilovcentre.org) 7. Пра праект Школы архітэктурнага мыслення "Дзеці паўсюль" https://www.instagram.com/p/C58DGecI8-W/?igsh=ZG12dHhydzkzYWUy (https://www.instagram.com/p/C58DGecI8-W/?igsh=ZG12dHhydzkzYWUy)

18 May 2024
Эпізод 6. Музей і войны. Кейс UMCA
Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай. Карысныя спасылкi: 1. Хроніка падзей і прафесійных дыскусій наконт ідэі стварэння ва Украіне музея сучаснага мастацтва https://moca.org.ua/ 2. Архіў мастацтва ваеннага стану https://waa.umca.art/en 3. Мікіта Кадан - гісторыя мастацтва і мастацтва гісторыі. https://huxley.media/virtualnyj-muzej-sovremennogo-ukrainskogo-iskusstva-nikita-kadan-istorija-iskusstva-i-iskusstvo-istorii/ 4. Сяргей Кірушчанка. М-21: аб стварэнні мастацкага музея XXI стагоддзі ў Менску https://kalektar.org/ru/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx

25 Apr 2024
Эпізод 5. Музей і міграцыя: дыстанцыя, сувязь і адаптацыя
У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў эміграцыі ды працягваць захоўваць сувязь з радзімай на адлегласці. Таксама у эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашэў. Карысныя спасылкi: Аб праекце Надзі Саяпінай "Ліст да мамы" https://kalektar.org/be/in/names/Bl3B0bwDCYJBYOcTvmW3 (https://kalektar.org/be/in/names/Bl3B0bwDCYJBYOcTvmW3) Глеб Бурнашэў, праект “Нябачны квартал” https://niewidoczny.com/ (https://niewidoczny.com/) BLYZKIST: Maria Beburia, Taras Gembik Welcomepack | Ласкаво просимо https://warszawa.krytykapolityczna.pl/dzialanie/instytut-otwarty/blyzkist/ (https://warszawa.krytykapolityczna.pl/dzialanie/instytut-otwarty/blyzkist/)

2 Apr 2024
Спецэпізод 1. Музей і спадчына: атрыбуцыя і дэкаланізацыя. Кейс Парыжскай школы
У адмысловым эпізодзе падкаста ОМ мы накіроўваемся ў Парыж, дзе разам з куратаркай і даследчыцай Аксанай Карпавец абмяркуем праблемы атрыбуцыі і нацыянальнай прыналежнасці культурнай спадчыны. Закранем таксама і ролю гэтага горада ў разрэзе гісторыі беларускага мастацтва на прыкладзе мастакоў і мастачак Парыжскай школы. Эксперткай эпізода стала даследчыца і мастацтвазнаўца Саша Рэйзар, якая падзеліцца сваім меркаваннем пра стан посткаланіяльнасці і працэсы дэкаланізацыі ў беларускім мастацтве. Карысныя спасылкi да эпiзоду: 1. Неспадзяваны манiфест Хаiма Суцiна. Артыкул украінскага куратара і арт-крытыка Канстанціна Дарашэнкі. https://supportyourart.com/columns/sutin/ (https://supportyourart.com/columns/sutin/) 2. Калекцыя рускага авангарда і савецкага нон-канфармізму ў Музеі Цымерлі. https://zimmerli.rutgers.edu/collections/russian-art-soviet-nonconformist-art (https://zimmerli.rutgers.edu/collections/russian-art-soviet-nonconformist-art) 3. Агляд кнігі Стывена Лі «Этнічны авангард. Мінарытарныя культуры і сусветная рэвалюцыя». https://cyberleninka.ru/article/n/etnicheskiy-avangard-kak-utopiya-interkulturalnoy-sovremennosti-stiven-li-i-mirovaya-revolyutsiya-steven-sunwoo-lee-the-ethnic-avant/pdf (https://cyberleninka.ru/article/n/etnicheskiy-avangard-kak-utopiya-interkulturalnoy-sovremennosti-stiven-li-i-mirovaya-revolyutsiya-steven-sunwoo-lee-the-ethnic-avant/pdf) 4. Інтэрвію Сашы Рэйзар з Руфінай Базловай “Гісторыя беларускай выжыванкі” https://chrysalismag.org/project/rufina-bazlova-istoriya-belarusskoy-vyzhivanki (https://chrysalismag.org/project/rufina-bazlova-istoriya-belarusskoy-vyzhivanki)

27 Feb 2024
Эпізод 4. Частка 2. Музей і супольнасці: салідарнасць і супраціў
Трэці эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах. У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям. Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву. Карысныя спасылкi: 1. Сайт выставачнага праекту «If disrupted, It becomes tangible». Куратары Антаніна Сцебур, Аляксей Барысёнак. https://www.if-disrupted.lt/ 2. Інтэрв’ю з Ігарам Саўчанкай для партала Znyata. Цыкл «Сустрэчы з легендамі». https://znyata.com/legends-by/64-legends-savchenko-1.html 3. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра арт-групу «Беларускі клімат» https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/nCvNTgXvqfNsoCTT6DwP%2Fq40p2dueemMgy400-58045154.pdf?alt=media&token=e3b87239-67e4-47f9-b2d3-4ddeacc26f99 4. Персанальны сайт Артура Клінава http://arturklinau.com 5. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра праект «Горад сонца» https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/vLTvBmvTeJSVLiT9HHqS%2Fafvuljt377-Pomyslitь-nemyslimoe_-Civitas-Solis-Artura-Klinova-_-Art-_-Zhurnal.pdf?alt=media&token=eecb0e05-1fbf-48a4-8e84-e86eadf8ff62 6. Unstraight Museum https://www.unstraight.org/ 7. Праект Blyzkist Марыі Бэбурыі і Тараса Гэмбіка https://naszwybir.pl/blyzkist/ 8. Зое Леанард ‘I Want a Dyke For President’ https://www.frieze.com/article/i-want-dyke-president-zoe-leonard

16 Feb 2024
Эпізод 3. Частка 1. Музей і супольнасці: клопат і падтрымка
Трэці эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах. У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям. Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву. Карысныя спасылкі да эпізоду: 1. Сяргей Шабохін гутарыць з Антанінай Сцебур і Аляксеям Барысёнкам аб выставе "Тое, што парушана, стае адчувальным. Інфраструктуры і салідарнасць за межамі постсавецкіх умоў", іх куратарскім супрацоўніцтве, планах і аспектах салідарнасці і клопату ў актуальных гістарычных абставінах. https://kalektar.org/be/k/a/w4TLopLqyjfeyd4ZYliQ 2. Марына НАПРУШКІНА: «Уцекачы для Еўропы - гэта шанец змяніцца да лепшага». Інтэрв'ю. https://day.kyiv.ua/ru/article/obschestvo/marina-naprushkina-bezhency-dlya-evropy-eto-shans-izmenitsya-k-luchshemu 3. Мадзіна Тластанава аб тым, што такое дэкаланіяльнасць, у чым адрозненне гэтага тэрміна ад посткаланіяльнасці і аб досведзе ў якім перасякаюцца савецкае і каланіяльнае быцця. https://www.youtube.com/watch?v=wRnoxqOf1hc 4. Тэкст «Праблемнага калектыва» аб павільёне Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам, спраектаванага Алексантэры Ахола-Вало да Першай усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы 1930 г. https://redmuseum.church/en/nadpis-karandashom-o-reprezentatsii-nasiliya-v-pavilone-mopr-aleksanteri-ahola-valo 5. Размова з Клэр Бішоп аб радыкальнай музеалогіі і палітыцы глядацтва https://spectate.ru/claire-bishop/ 6. Пра музей гісторыі прафсаюзнага руху ў Менску https://museums.by/muzei/muzei-g-minska-i-minskoy-oblasti/muzey-istorii-profsoyuznogo-dvizheniya/

30 Dec 2023
Эпізод 2. Музей і (не)фармат: мадэрнісцкі, уяўны, пост-музей
Другі эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны станаўленню і развіццю канцэпцыі “музей”. Ці адпавядае мадэрнісцкі музей выклікам цяперашняга часу? Якія ёсць альтэрнатывы паводле формы і зместу? Падчас гутаркі абмяркоўваецца патэнцыял нематэрыяльных і ўяўных калекцый, узнікненне пост-музеяў. У гасцях падкаста – куратарка і даследчыца Аксана Карпавец і Ірына Кон – мастацтвазнаўца, куратарка і сябра працоўнай групы праекта Open Muzej. Суразмоўцы дзеляцца шматлікімі прыкладамі фармату і нефармату працы музейных інстытуцый Беларусі, Украіны, ЗША і Францыі. Карысныя спасылкі да другога эпізоду: Міжнародная рада музеяў ICOM (https://icom.museum/en/) Выстава “Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супрацiў” (https://artarsenal.in.ua/vystavka/kozhny-dzen-mystetstvo-solidarnist-sprotyv/) Аляксей Барысёнак, Сяргей Шабохін апісваюць працу “Нічога няма” і аднаўляюць гісторыю пра тое, якім чынам фрагмент серыі з 9 графічных лістоў стаў аўтаномным мастацкім выказваннем і каментаром да цэлага дзесяцігоддзя беларускага сучаснага мастацтва (https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/B0vfMYPPCqonY5LPLEGe%2Fvutssw2280-23-ZBOR-Aleksej-Lunyov-graficheskij-list-«Nichoga-nyama»%2C-2009-ZBOR.pdf?alt=media&token=480a629a-c248-44c3-b1e8-1530fa2b17c2)

13 Dec 2023
Эпізод 1. Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычны
У першым выпуску падкаста OM яго вядучы, культурніцкі актывіст Багдан Хмяльніцкі, гутарыць з працоўнай групай праекту Open Muzej, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральнікі_цы праекта: сузаснавальнiцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін. Падчас гутаркі абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасцях, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў_к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце, раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej развіваецца на валанцёрскіх пачатках, і запускам падкаста стваральнікі_цы запрашаюць да абмеркавання, саўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі дадзенай ініцыятывы. Карысныя спасылкі да першага эпізоду: Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektar https://kalektar.org/ru/k (https://kalektar.org/ru/k) Амбасада культуры https://ambasada.art/ (https://ambasada.art/) ZBOR https://kalektar.org/ru/in/names/hX2D9CxKmIu0bbE0qKjL (https://kalektar.org/ru/in/names/hX2D9CxKmIu0bbE0qKjL) Сяргей Кірушчанка https://sergeykiryuschenko.com/ (https://sergeykiryuschenko.com/) Аляксей Талстоў https://kalektar.org/ru/in/names/5uKGk0sddyAqFJEmRcKp (https://kalektar.org/ru/in/names/5uKGk0sddyAqFJEmRcKp) Інстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур. https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/4ywf5oprlGTbLIH4H2Hx%2Fwd6fyvv25-statusproject_net.pdf (https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/4ywf5oprlGTbLIH4H2Hx%2Fwd6fyvv25-statusproject_net.pdf)

6 Dec 2023
OM – Open Muzej Podcast: Cizier
Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ. Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
- Apple Podcasts (US)
- 5.0 / 5
- 1 ratings
- Spotify
- 5.0 / 5
- 10 ratings
Contact OM – Open Muzej Podcast
- Guest appearances
- Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of OM – Open Muzej Podcast?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show
Podcast research with Pod Engine