“Першыя” – гэта першы адукацыйны падкаст для моладзі на беларускай мове. Разам з прафесіяналамі абмяркоўваем тэмы экалогіі, культуры, інклюзіі і тэхналогій. Расказваем пра лайфхакі публічных выступаў і пракачваем скілы прэзентацыі.
Хутчэй уключай падкаст і станавіся Першым!
https://generation.a1.by/
Дзмітрый Смірноў і адзін з аўтараў праекта па перапрацоўцы пластыку ReBottle Кірыл Марыкін гавораць пра тое, як не рабіць з нашай планеты сметнік і дзе шукаць цікавыя і карысныя ідэі для будучых экалагічных стартапаў.
10 Feb 2020
Размаўляем пра тэхналогіі
На сувязі з «Першымі» – Гарвард! Беларус Максім Багдановіч, які зараз навучаецца ў Гарвардскім універсітэце, распавядае, як туды паступіць, якія сучасныя тэхналогіі выкарыстоўваюць у навучальным працэсе ў ЗША, а таксама пра тое, як не баяцца марыць і рэалізоўваць уласныя праекты.
28 Jan 2020
Размаўляем пра інклюзію
Дзмітрый Смірноў і сузаснавальніца Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» Марына Штрахава пра інклюзіўныя праекты Беларусі, а таксама пра тое, з чаго пачынаць свой праект, дзе шукаць аднадумцаў і чаму важна пераадольваць любыя стэрэатыпы, што пануюць у грамадстве.
8 Jan 2020
Размаўляем пра культуру
У студыі разам з Дзмітрыем Смірновым акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Раман Падаляка дзеліцца сваімі лайфхакамі, як распрацаваць цікавую ідэю культурніцкага праекта і знайсці сілы ды натхненне для яе рэалізацыі.
26 Nov 2019
Публічныя выступленні
Дзмітрый Смірноў і Ірына Дубовік пра маўленне, стартапы і лайфхакі паспяховага публічнага выступлення.
https://generation.a1.by/ (https://generation.a1.by/)
Contact Першыя
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Першыя?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine