Сумесны падкаст САМі і Забі зяпу на тэму працы, заробка і творчай дзейнасці.
Дзе беларускай моладзі шукаць сябе і грошы? Чым адрозніваецца фрыланс і сталая праца? Як сумяшчаць творчы шлях і добры заробак? І што з перспектывамі?
Сачыце за намі ў Інстаграм: @sami.supolka і @zabiziapu
Прыходзце запісвацца на Студыю42: @studio42minsk
Заключны выпуск сезона пра праектную працу і валантэрства. На чым трымаецца праца без грошаў? Чаго каштуе валантэрская дзейнасць і як прыйсці да манетызацыі? Якія добрыя магчымасці адкрывае праектная дзейнасць?
Уладзь з Забі зяпу (https://www.instagram.com/zabiziapu/) і Саша да Каця з САМі (https://www.instagram.com/sami.supolka/) распавялі пра тое, як пачыналі свае праекты і на што трэба звярнуць увагу тым, хто хоча ладзіць нешта сваё. Падглядзелі ў закуліссе каманднай працы і даведаліся пра сапраўдную матывацыю да дзейнасці.
Абавязкова да праслухоўвання тым, хто зацікаўлены ў творчым развіцці і імкнецца да большага!
23 Apr 2023
#2 Фрыланс: начны кашмар або салодкі сон?
Другі выпуск прысвячаем тэме фрыланса. Як шмат меркаванняў і пытанняў круцяцца вакол часовай працы, так і шмат людзей, якія плануюць або пачынаюць свой шлях у фрылансе.
Аб сваім удалым і няўдалым вопыце распавялі Уладзь з Забі зяпу (https://www.instagram.com/zabiziapu/) і Каця з Сашай з САМі (https://www.instagram.com/sami.supolka/). Паразважалі аб асалбівых магчымасцях, якія фрылнс дае, і цяжкасцях, якіх ў ім не мала. Нарэшце, адкрыта паразмаўлялі пра свой заробак у сферах аператарства, відэамантажу, ілюстрацыі, анімацыі і капірайтэнга.
Асцярожна! Магчыма змена стаўлення да фрыланса пасля праслухоўвання)
5 Apr 2023
#1 Сталая праца: цяжка знайсці, лёгка згубіць і немагчыма забыць
Сезон адкрываецца тэмай сталай працы. Па-іншаму беларуская моладзь яшчэ называе яе "праца на дзядзьку". Так што за дзязька такі, і як пабудаваць з ім добрыя адносіны?
Пра свой досвед распавялі Уладзь з Забі зяпу (https://www.instagram.com/zabiziapu/) і Каця з Сашай з САМі (https://www.instagram.com/sami.supolka/). Паразважалі над рэалізацыяй сваёй творчасці і магчымым шляхам станаўлення "карпаратыўным чарвяком". Агучылі свае страхі: ад думкі "я што, проста зарабляю грошы?" да выкарыстоўвання слова "стабільнасць". Супраць іх вызначылі і добрыя магчымасці, якія дае толькі сталая праца.
Адным словам пра выпуск: насычана!
Contact Праца, грошы, рок-н-рол
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Праца, грошы, рок-н-рол?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine