Radio Radix — падкаст Міколы Дзядка пра палітыку, грамадства, філасобфію, гісторыю і вызваленне чалавека. Разбіраемся ў падзеях у Беларусі і свеце, палітычных ідэалогіях, дэмакратыі і дыктатуры, прапагандзе і крытычным мысленні, гісторыі і грамадскіх працэсах. Складаныя рэчы — простай мовай. Факты, кантэкст і розныя пункты гледжання, каб слухач мог рабіць уласныя высновы. Паслухай сам — парай сябрам!
Антыфа-Беларусь. Забытая гісторыя. | RadioRadix #35
Як узнік і куды падзеўся антыфа ў Беларусі? У RadioRadix #35 распавядаю пра беларускі антыфашызм канца 1990-х — 2015 года праз асабістыя ўспаміны і гісторыю моладзевых субкультур.
Мінск, Гомель, Гродна: панкі, скінхэды, нефармалы, гопнікі, неанацысты і вулічны гвалт. Як фармаваліся антыфашысцкі рух, анархісцкія суполкі і DIY-панк-хардкор сцэна? Чым адрозніваліся SHARP, RASH і банхэды? Якую ролю адыгралі канцэрты, зіны, графіці і футбольныя фанаты МТЗ-РІПА / «Партызана»?
У выпуску — супрацьстаянне антыфа і нацыстаў, рэпрэсіі ГУБАЗіК і КДБ, разгром фанацкага руху ў 2015 годзе, Майдан, вайна Расіі супраць Украіны і раскол постсавецкіх антыфашыстаў. Забытыя старонкі гісторыі Беларусі і лёсы ўдзельнікаў руху пасля пратэстаў 2020 года.
Падпісвайцеся на RadioRadix — падкасты пра гісторыю, палітыку і грамадства.
#Антыфа #Антыфашызм #Беларусь #RadioRadix
🛑Абяцаныя матэрыялы для самастойнага вывучэння🛑
📌Артыкул з сайта "Автономное действие-Беларусь", 2007 год
https://web.archive.org/web/20080201223429/http://belarus.avtonom.org/?p=361
📌Чатыры DIY-зіны, тры гарадзенскіх і адзін мінскі. 1999-2001 гады
https://drive.google.com/drive/folders/1nNv66p-AityEMsk0ovSAms90W5uHJHV1?usp=sharing
📌Анархісты Беларусі ўзгадваюць аб "справе анархістаў" 2010 года
https://www.youtube.com/watch?v=Kvi6j_PqYvg
12 Oct 2026
Я — глабаліст. Чаму ябацек чакае лёс дыназаўраў | RadioRadix #34
Глабалізацыя - непазбежны працэс, які пачаўся не ўчора. Ён суправаджаецца балезненымі з’явамі, сацыяльнымі ўзрушэннямі і лакальнымі катастрофамі, але ў цэлым з’яўляецца бясспрэчным дабром для чалавецтва, бо пашырае правы і мажлівасці кожнай асобы ў гэтым свеце.
Пасля 2 Сусветнай вайны нават з’явіўся Рух сусветных федэралістаў - людзей, якія выступаюць за аб’яднанне ўсіх краінаў свету у сусветную федэрацыю.
Аднак рэжымы цемрашальскага інтэрнацяналу: Кітай, РФ, Іран і некалькі іншых актыўна супраціўляюцца глабалізацыі, бо бачаць у ёй, і небеспадстаўна, пагрозу сваёй уладзе.
У чарговым выпуску падкаста RadioRadix мы разбярэм, калі пачалася глабалізацыя, чаму яна з’яўляецца непазбежным працэсам і чаму ў глабальным свеце не будзе месца рэжымам кшталту лукашэнкаўскага.
Гэты падкаст: адаптаваная і пераробленая версія майго артыкулу на Substack "Глабалізацыя, ябацькі і Сусветны ўрад" https://substack.com/home/post/p-178768229
Мне вельмі патрэбная вашая падтрымка!
mikola.dziadok@gmail.com - Пэйпал
https://ko-fi.com/mikoladziadok
https://www.patreon.com/c/radixbel (для тых хто хоча данаціць рэгулярна: сэрвіс будзе спісваць з вашага рахунку ўказаную вамі суму штомесяц)
😎ДЛЯ ДАНАЦЕРАЎ З БЕЛАРУСІ\РАСІІ😎
1K17NNNwFvH3rfg44vkLW1zHJCvxG8Sc7z - BTC
TXXkipGpDUmMpBtJ7h5sovA8nSetNHnpH8 - USDT (Tron)
#беларусь #глабалізацыя #адукацыя #ябацькі #аўтарытарызм
#ямыбатька #ябатька
8 Oct 2026
Чаму людзі падтрымліваюць дыктатуру? | RadioRadix #33
Многім з нас цяжка зразумець, як можна падтрымліваць дэаспатычную ўладу? Няўжо камусь падабаецца быць у несвабодзе? Быць абмежаваным у правах і мажлівасці самавыражацца? Падавалася б, любому чалавеку ўласціва імкнуцца да свабоды і асабістай аўтаноміі, дык як можна падтрымліваць таго ж Лукашэнку? ⚪️ Аднак не ўсё так проста. Часам сацяльна-псіхалагічныя механізмы працуюць такім чынам, што чалавек ці нават цэлыя праслойкі людзей пачынаюць ухваляць тыранію. І такое адбываецца не толькі ў Беларусі ці ў Расіі. У гэтым падкасце разбіраем, што прымушае людзей ненавідзець свабоду і жадаць "цвёрдай рукі".
#Беларусь #лукашэнка #пабеларуску #RadioRadix #МіколаДзядок #рэвалюцыя #палітыка
Contact Radio Radix
Guest appearances
Does not typically book guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Radio Radix?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine