Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).
Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.
«Будуй сваё» (https://www.newbelarus-taxes.com/)– так называецца другі сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. У ім беларусы і беларускі замежжа скідваюцца падаткамі і дзеляцца ідэямі, а потым самі вырашаюць, якую з прапановаў варта рэалізаваць. Летась у пілотным праекце паўдзельнічала 265 нашых суайчыннікаў. Разам яны сабралі 47 тысяч еўра.
Пра новы сезон праекту, у якім змогуць паўдзельнічаць
беларусы з усяго свету, паразмаўляем з госцяй радыё «Ўнэт», прэсавай сакратаркай «Новай Беларусі» Марыяй Грыц.
12 Mar 2024
Ян Давід Голанд/12.03.2024
Ян Давід Голанд -- немец, які закахаўся ў Нясвіж і стаў класікам беларускай музыкі. Cваю музычную кар’еру `y пачынаў у Гамбургу, але на пачатку 1780-х гадоў жыццё закінула яго ў Нясвіж. Гэты беларускі горад стаў для кампазітара другой радзімай, дзе ён правёў большую частку свайго жыцця і здзейсніў выдатныя творчыя задумы. Адна з іх, напрыклад – стварэнне першай нацыянальнай беларускай оперы “Агатка, або Прыезд пана”. Кампазітару і яго творам прысвечана праграма Аліны Крамко.
9 Mar 2024
Вольга Скрашчук/09.03.2024
Больш за 8000 жанчын трапілі пад палітычны пераслед у
Беларусі са жніўня 2020 года. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Як мінімум 171 палітзняволеная зараз знаходзіцца за кратамі. Пра тое, у якіх умовах выжываюць жанчыны ў беларускіх турмах, што дае ім сілы і надзею, паразмаўлялі з госцяй радыё «Ўнэт», былой палітзняволенай Вольгай Скрашчук
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
4.9 / 5
10 ratings
Contact Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine