Падкаст пра творчых людзей і крэатыў. Разнастайныя абшары, натхняльныя гісторыі, таленавітыя людзі і іх праекты. Разам з імі будзем размаўляць пра тое, што дае ім энергію, практычныя парады як дадаць у сваё жыццё і працу колераў і смакаў, а таксама я распаліць у сабе той агеньчык крэатыўнасці і не даць яму загаснуць. Як не загаснуць зоры у небе…
Рэлігійныя войны XVII ст. у Рускім царстве вельмі нечаканым чынам адбіліся на яго суседзях. Прамым вынікам царкоўнага раскола стала бегства тысяч людзей у суседнія краіны. Тэрыторыя сучаснай Беларусі не стала выключэннем і, нават зараз, рэха тых жудасных падзей прабіваецца праз стагоддзі. Двое нашчадкаў тых, хто выжыў тады, сустрэліся і паспрабавалі пагутарыць пра тое, як праз трыста год адчуваецца стараверства, чым яно з'яўляецца зараз і наколькі гісторыя можа паўтарацца.
Вольга Барышнікава ў сацсетках:
@ethnomusic_by_volha (https://www.instagram.com/ethnomusic_by_volha)
Падтрымаць сбор на другое выданне зборніка песеннага фальклору старавераў Беларусі:
І даўней так пелі (https://gronka.org/#/causes/recLbDizHFOZ3Pqcr)
19 Sept 2024
Беларуская эстэтыка. Ганна Каспяровіч
Беларуская эстэтыка.
Гучыць як штосьці невядомае, забытае і неіснуючае. Яна як здань, якая шукае рэалізацыі ў праектах, візуале, музыцы і культуры. Знайсці яе мы паспрабавалі з Ганнай Каспяровіч, блогеркай і архітэктаркай, заснавальніцай беларускага VOGUE. Слухайце поўны падкаст па спасылцы ў bio, і давайце знаходзіць прыгажосць разам.
Падпісацца на блог Ганны Каспяровіч:
@h_kaspiarovich (https://www.instagram.com/h_kaspiarovich/)
Portfolio
https://www.behance.net/h_kaspiarovich (https://www.behance.net/h_kaspiarovich)
28 Jun 2024
Пабытовыя танцы. Алег Каліноўскі
У гэтым падкасце пагаворым з танцорам і адным з заснавальнікаў беларускай танцавальнай супольнасці ў Кракаве Алегам Каліноўскім. Распытаем пра яго бачанне побытавых танцаў, даведаемся, як пачаць танчыць, што такое культура ў разуменні танцораў, хто вядзе ў пары і як трапіць у "космас".
Кракаўская танцавальная суполка:
https://www.instagram.com/krakautancyki.by (https://www.instagram.com/krakautancyki.by)
https://www.facebook.com/groups/krakautancyki (https://www.facebook.com/groups/krakautancyki)
Танцавальныя ініцыятывы, івэнты і проста карысная інфармацыя:
https://www.facebook.com/groups/krokitrochkroki ( https://www.facebook.com/groups/krokitrochkroki)
6 Jun 2024
Паэзія. Алег Лунін
[BY] Як напісаць верш? Пытанне, на якое няма простага адказу. Пагаварылі з украінскім паэтам Алегам Луніным пра сістэматызацыю падыходаў у творчасці, крытыку, персону на сцэне і курсы паэзіі.
Мовы падкасту: беларуская, украінская, польская і трошкі англійская. Be prepared ;)
Запісацца на курсы:
https://www.instagram.com/oleh.lunin/ (https://www.instagram.com/oleh.lunin/)
[UA] Як написати вірш? Це питання, на яке не існує простої відповіді. Ми поговорили з українським поетом Олегом Луніним про систематизацію підходів у творчості, критику, сценічні образи та поетичні курси.
Мови подкасту: білоруська, українська, польська і трошки англійська. Be prepared :)
Щодо запису на курси звертайтеся до
https://www.instagram.com/oleh.lunin/ (https://www.instagram.com/oleh.lunin/)
1 Jun 2024
Дзіцячы тэатр. Вольга Аверына
Дзеці суседзяў - беларускі дзіцячы тэатр.
Заснаваны ў Кракаве у 2021 г. На розных тэатральных пляцоўках горада былі пастаўлены 2 спектаклі:
"Прыгоды цыбулькі" і "Маленькі прынц".
Зараз тэатр рыхтуе для свайго гледача новы трэці спектакль, назва якога пакуль у сакрэце. Пагаварылі з адной з заснавальніц тэатра Вольгай Аверынай пра тое, як усё адбываецца па-за сцэнай, а таксама пра тое, як правільна ўвайсці ў вобраз таты.
Старонка тэатра:
https://www.instagram.com/theater_neighbourskids/ (https://www.instagram.com/theater_neighbourskids/)
Падтрымаць:
https://zrzutka.pl/z6xhwk (https://zrzutka.pl/z6xhwk)
4 May 2024
Pilot
Падкаст пра творчых людзей і крэатыў. Разнастайныя абшары, натхняльныя гісторыі, таленавітыя людзі і іх праекты. Разам з імі будзем размаўляць пра тое, што дае ім энергію, практычныя парады як дадаць у сваё жыццё і працу колераў і смакаў, а таксама я распаліць у сабе той агеньчык крэатыўнасці і не даць яму загаснуць. Як не загаснуць зоры у небе…
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
5.0 / 5
2 ratings
Contact repKropka
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of repKropka?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine