Лявон Вольскі: Сцябём Лукашэнку, канцэрт на фронце, наезды ў дэмсілах, РБ без прэзідэнтаў
Лявон Вольскі (@Lavon Volski) на Еўрарадыё! Гэта інтэрв'ю ад 9 ліпеня, дзе мы сцябемся над Лукашэнкам і яго генераламі, гаворым пра тое, як упадзе рэжым, ці будзе канцэрт для добраахвотнікаў ва Украіне, чаму дэмсілы не могуць аб'яднацца, Беларусь як парламенцкую рэспубліку, чаго не хапае ў Еўропе і пра шмат іншага! А таксама слухаем музыку Лявона!
20 Jul 2022
"Такога вы не чулі": "Славянскі базар" і "Шлях" ад Michael Soul & Jusona
15 ліпеня беларуска-украінскі дуэт Michael Soul & Jusona прадставіў новую песню "Шлях". Мэседж трэка — свабода ёсць у крыві музыкаў, у іх ДНК, і ніхто не можа яе забраць.
У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" з Майклам і Юляй мы абмяркоўваем "Славянскі базар", беларусаў — як людзей, у якіх нідзе няма правоў і тое, як музыкі могуць ствараць на фоне бясконцых узаемных крыўд беларусаў і ўкраінцаў. А яшчэ — слухаем "Шлях" і кавер на Hardkiss.
13 Jul 2022
"Такога вы не чулі": Relikt з песнямі і думкамі пра аб'яднанне беларусаў
У ліпені беларускі гурт Relikt выпусціў магутны альбом кавераў на песні культавых гуртоў 1980-90-х. "Byli, Jość, Budziem" — шлях да таго, каб беларусы, якія не ведалі, што такое беларускі рок, нарэшце пачулі легенд і ў іх свядомасці нацыянальны сусвет выглядаў больш цэласна.
Цяпер каманда базуецца ў Польшчы. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" мы пагутарылі пра тое, як беларусам аб'яднацца і багата жыць у сваёй краіне, чаму каманда вырашыла пакінуць радзіму і чым мусіць чапляць новы альбом кавераў. Ну і яшчэ музыкі паігралі свае крутыя песні. Дарэчы, 13.07.2022 ў 19:00 па Варшаве яны выступаюць у пабе Beer Station, што на Львоўскай,6. Не прапусціце!
Contact Такога вы не чулі
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of Такога вы не чулі?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine