Апошні выпуск перанясе нас у часы Расійскай Імперыі. У выпуску мы даведаемся хто стаў апошнім маньякам гэтае дзяржавы. Чаму яго называлі Пецярбургскім Джэкам Трыбушыльнікам і як следства будзе збіраць звесткі пра асобу злачынца? Даведайцеся пра гэтае ў нашым выпуску. 18+
26 Oct 2023
Яхім Кныхала
Здзіслаў Мархвіцкі ўжо за кратамі і нарэшце жанчыны Сялезскага ваяводства могуць дышаць спакойна. Ці не? А хоць калісці маглі? Вампір яшчэ нават не паспеў выступіць у судзе, як Яхім Кныхала, натхніўшыся злачынствамі Мархвіцкага, пачынае новую серыю. 18+
19 Oct 2023
Міхаіл Маскалёў
Гэта гісторыя перанясе нас у 90-я. Мы адсочым крывавы шлях яшчэ аднаго серыйніка з Беларусі, які не абмежаваўся толькі межамі нашай краіны. Усе падрабязнасці ў гэтым выпуску. 18+
12 Oct 2023
Здзіслаў Мархвіцкі
Гэтая гісторыя, магчыма, самая скандальная ў Польшчы. Справа нават не ў тым, што злодзей забіў так шмат жанчын (а забіў ён немала), а ў тым, ці сапраўды быў пакараны той чалавек?
5 Oct 2023
Юры Курыльскі і Аляксандр Сяргейчык
Гэты выпуск будзе не стандартны, ён зроблены з двух частак, кожная з якіх раскажа гісторыю серыйнага забойцы.
Першая частка перанясе нас у Віцебскую вобласць дзе зноў з’яўляецца забойца жанчын і падобна да Міхасевіча наводзіць жах на Наваполацк і наваколлі. Вы даведаецеся, як дзіцячая страшылка пра чорную «Волгу» звязаная з гэтай справай.
Другая гісторыя перанясе нас на захад караіны. Мы пабачым неверагодную цягу да грошай, халаднакроўныя забойствы і як чалавек можа хаваць сваё звярынае нутро пад маскай ахоўніка.
18+
28 Sept 2023
Марыюш Трынкевіч
Марыюш Трынкевіч праславіўся ў Польшчы сваімі жорсткімі дзеяннямі ў дачыненні да непаўналетніх. Спярша ён проста марыў пра брата, пра якога ён мог бы клапаціцца, але ж з цягам часу гэта перарасло ў навязлівыя думкі аб маленькіх хлопчыках. Ён паспеў адсядзець тэрмін у турме за меншыя злачынствы перад тым, як перайсці да забойстваў.
18+
21 Sept 2023
Генадзь Міхасевіч
У новым эпізодзе нашага падкаста мы раскажам вам гісторыю аднаго з самых злосных маньякаў у гісторыі БССР — Генадзя Міхасевіча, вядомага як "Віцебскі душыльнік". З 1971 па 1985 год задушыў 37 кабет. І за гэтыя 14 гадоў крывавага тэрору будзе асуджана 14 нявінаватых чалавек. Дэталі гэтай жахлівай гісторыі вы даведаецеся ў гэтым выпуску.
18+
7 Sept 2023
Лешэк Пянкальскі
Забіў ці не забіў? Вінаваты ці невінаваты? Дурны ці разумны? У справе Лешэка Пянкальскага досыць пытанняў, адказаць на якія вельмі складана. Мы паспрабавалі дасканала разглядзець шлях гэтага чалавека, а вы самі можаце адказаць для сябе на пастаўленыя пытанні. Выпуск 18+
31 Aug 2023
Васіль Пятроў
Васіль Пятроў — першы савецкі серыйны маньяк, які варочаў у Маскве ў перыяд 1921—1923 гадоў. Яго ахвярамі сталі прынамсі 33 чалавекі. 18+
24 Aug 2023
Павел Тухлін
Канчатак 70-х гадоў у Польшчы выдаўся цяжкі. І не толькі таму, што пачалася барацьба з савецкімі камуністамі, а яшчэ праз знікненне жанчын у наваколлях Гданьска. Павел Тухлін працаваў не заўжды хутка, але бязлітасна і паспеў запісаць на свой рахунак 9 забітых жанчын. Яшчэ 11 пашчасціла выжыць. 18+
17 Aug 2023
Ігар Міранкоў
Вітаем усіх аматараў крыміналістыкі!
Серыйны забойца і педафіл, знікненне шасці хлапчукоў, пошук злачынца, чырвоная "Ява" — падзеі, якія ўскалыхнулі Светлагорск і ўсю краіну на пачатку 90-х; салідарнасць людзей і справядлівае пакаранне — вось, што чакае вас сёння. 18+
9 Aug 2023
Уладыслаў Мазуркевіч
Першы выпуск падкаста распавядзе пра польскага сярыйнага забойцу з мянушкай Прыгажун Владэк, які здзейсніваў свае змрочныя справы ў горадзе Кракаў. 18+
9 Aug 2023
трэйлер
Сустракайце новы падкаст на адну з самых бударажачых тэм! 18+
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
5.0 / 5
5 ratings
Host of tru krajm paliavańnie?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine