Сяргей Харэўскі ў сваім падкасце распавядае пра мастакоў, дойлідаў і фатографаў розных эпох, знітаваных з Беларуссю праз свае творчасць і лёсы, што адлюстраваліся “У люстэрку вечнасці”, у якім сёння мы бачым самі сябе ў жыцці зямным.
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Ядвігу Раздзялоўскую – незвычайную мастачку і “пані настаўніцу”, якая нарадзілася ў Польшчы, але назаўжды звязала сваё жыццё з Беларуссю і выхавала не адно пакаленне мастакоў у Маладзечне.
Ядвіга вучылася ў знакамітых мастацкіх школах Замасця, Любліна ды Варшавы і ўжо ў 1938 годзе выстаўлялася ў славутай галерэі “Захента”. Лёс прывёў яе на радзіму мужа – у Беларусь, дзе ёй давялося прайсці праз цяжкія выпрабаванні вайны і акупацыі. Але нават пад гукі гарматных стрэлаў і працуючы рэтушорам у фотаатэлье, яна не пакідала мастацтва і працягвала пісаць карціны.
Яе жыццёвы і творчы шлях – гэта прыклад адданасці прыгажосці і сваім вучням. Слухайце наш падкаст, каб даведацца больш пра лёс гэтай цудоўнай мастачкі і яе ўнёсак у беларускую культуру!
8 Oct 2026
Габрыэль Лянкевіч. Езуіт-архітэктар
У новым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Габрыэля Лянкевіча, славутага архітэктара і асветніка, які здабыў сабе славу пры жыцці як каталіцкі іерарх, генерал ордэна езуітаў у Расійскай імпэрыі.
Гэты беларускі дойлід вучыўся ў Віленскай акадэміі і Рымскім езуіцкім калегіуме, праектаваў і будаваў святыні і езуіцкія комплексы ў Полацку, Віцебску, Воршы, Бабруйску і Вільні.
Якія храмы звязаныя з ім? Што захоўвалася ў яго вялікай бібліятэцы па архітэктуры? Што з яго спадчыны дайшло да нашых дзён? Запрашаем паслухаць наш падкаст, каб знайсці адказы на гэтыя пытанні.
10 Sept 2026
Язэп Фарботка. Паэт і сціплы светлапісец
Язэп Фарботка пачаў з паэзіі, спрычыніўся да беларускага нацыянальнага руху, удзельнічаў у працы клуба “Беларуская хатка”, а пазней пад уплывам Яна Булгака захапіўся мастацкай фатаграфіяй.
У новым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Язэпа Фарботку – паэта, энтамолага і фатографа, чые фотаздымкі захавалі вобразы Беларусі і Віленшчыны першай паловы ХХ стагоддзя.
Рыбакі, хвалі, дубы, пясок, неба і краявіды – яго здымкі зрабілі наш край несмяротным, захаваўшы, нібы ў бурштыне, драбніцы знікаючага свету.
Who has been a guest on У люстэрку вечнасці
Names identified in recent episode analyses. Showing up to five guests.
Ruža Parčeŭskaja
Aton Krasnopolski
Nadzieja Khadasievich
Alfred Romer
Contact У люстэрку вечнасці
Guest appearances
Does not typically book guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Questions about У люстэрку вечнасці
Who hosts У люстэрку вечнасці?
Siarhei Khareuski host the show. Published by Radio Vaticana - Vatican News.
How often do new episodes come out?
The show publishes bi-weekly, based on its RSS feed.
Does У люстэрку вечнасці take guests?
The show does not typically feature guests, based on episode analyses.
Host of У люстэрку вечнасці?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine