Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.
Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.
Наш сайт: vandra.by
Наш Instagram: instagram.com/vandra.by
Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com
Валанцёрскі рух на архітэктурных помніках Беларусі
⭐️ Госці эпізода — Аляксандр, Саша і Аляксей, заснавальнік і прадстаўнікі валанцёрскай супольнасці.
У сакавіку месяцы ў публічным полі з’явілася суполка тых, хто валанцёрыць на аб’ектах спадчыны. Гэта не толькі пра Нароўлю, а яшчэ пра іншыя менш заўважныя мясціны. Карацей, хлопцы і дзяўчыны арганізаваліся, каб рэгулярна выязджаць і дапамагаць спадчыне ды людзям, якія з ёй працуюць.
Вядома, захацелася паразмаўляць з імі, каб зразумець унутраныя працэсы, матывацыю, планы і параўнаць бачанне валанцёрскага рынка спадчыны.
📝 Instagram-старонка валанцёрскай супольнасці (https://www.instagram.com/valanciorstva_na_siadzibach/)
🔗 Пракет па аднаўленню палаца Горватаў у Нароўлі (https://panski-dom.by/)
🔗 Сайт фонда імя Якуба Наркевіча-Ёдка (аднаўленне сядзібы ў Наднёмане) (https://jodko.by/)
👉 Эпізод падкаста пра спадчыну Храптовічаў у Шчорсах (https://youtu.be/zjOvck_D-PY)
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandraby (https://%20https//buymeacoffee.com/vandraby)
Patreon - https://patreon.com/vandraby (https://patreon.com/vandraby%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0)
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate (https://boosty.to/vandraby/donate%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0)
10 May 2026
Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі
У новым эпізодзе падкаста ў нас шмат пра музеі, продажы будынкаў, форумы/круглыя сталы і выхады кніг.
Не трапілі ў эпізод ано высечаныя дрэвы ля царквы ў Вольна, суботнікі па ўпарадкаванню паркаў і сядзібаў ды з'явіўшаяся і зніклая лічбавая выстава ад гістарычнага архіва пра этнографа і фалькларыста Еўдакіма Раманава
А тут сабраныя спасылкі, пра якія ўзгадваю ды абяцаю ў эпізодзе:
📝 Артыкул пра лёс сядзібы і парка Алешаў у Беражное Столінскага раёна (https://zarya.by/news/kultura/kak-slozhilas-sudba-edinstvennogo-sohranivshegosja-na-stolinshhine-pamjatnika-usadebnoj-arhitektury-xix-veka/)
🔗 Матэрыялы Полацкага музея, у тым ліку і папаўненні збораў (падпісаны кварталамі) (https://polotsk.museum.by/taxonomy/term/436)
🔗 Facebook-старонка Святланы Несцярэнка, аўтаркі кнігі пра гродзенскія могліцы (https://www.facebook.com/profile.php?id=100009599209644)
👉 Старое відэа з выявамі ўрадавай калоніі ў Нясвіжы (https://youtu.be/0Jj_zYYkZSw)
Майскія абвесткі:
📅 10 мая а 15.30 па мінскім часе, таму тэрміновая абвестка — Рэгістрацыя на лекцыю пра Наваградскую шляхту 1733-1735 гадоў (https://us06web.zoom.us/meeting/register/1U45jOTpTEyR9s6etEaFzA)
📅 16-17 мая — Ноч музеяў Беларусі 2026 (https://nochmuzeev.by/)
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐 Падтрымайце праект VANDRA праз:
Buymeacoffee (https://buymeacoffee.com/vandraby) | Patreon (https://patreon.com/vandraby) | Boosty (https://boosty.to/vandraby/donate)
5 May 2026
Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава
⭐️ Госця эпізода — Вольга Булічкова, даследчыца ўласнага радаводу і вёскі Уласава Віцебскага раёна.
У студзені гэтага года я пачаў шукаць людзей, якія праз генеалогію дайшлі да краязнаўства. Пад час пошукаў я дайшоў да генеалагічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў красавіку ў Празе. Сярод выступоўцаў была як раз Вольга, а яе выступ быў на тэму, якая мяне і падштурхнула да размовы.
Тэма была “Восстановление истории деревни как форма сохранения памяти. Реконструкция д. Власово”.
Наперадзе вас чакае жыццёвая гісторыя з паўночнай Беларусі, з вёсак, пра якія мы наўрад ці б калі даведаліся ці туды б трапілі.
🔗 Старонка пра вёску Уласава ў Віцебскай энцыклапедыі: http://evitebsk.com/wiki/%D0%92%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%BE
🔗 Сайт пра вёску Сапегі Сенненскага раёна: https://sapiehi.yove.ru/
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці.
Гэта можна зрабіць праз:
Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandraby (https://https//buymeacoffee.com/vandraby)
Patreon - https://patreon.com/vandraby (https://patreon.com/vandraby%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0%E2%81%A0)
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate (https://boosty.to/vandraby/donate%E2%81%A0)
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Apple Podcasts (US)
5.0 / 5
3 ratings
Spotify
5.0 / 5
24 ratings
Contact VANDRA
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Host of VANDRA?
Claim your podcast to manage its listing and keep your show details accurate.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine