Перагорнутая старонка ў абмен на прызнанне паразы — Еўразум за 3 лістапада | Новости Беларуси за 3 ноября
Перагорнутая старонка ў абмен на прызнанне паразы — Еўразум за 3 лістапада | Новости Беларуси за 3 ноября by Euroradio
3 Nov 2026
Кацярына Дэйкала. Ці ёсць у Беларусі шлях да перамен без новай (р)эвалюцыі?
Амаль 900 чалавек вызвалілі з беларускіх турмаў з лета 2024 года. Але праваабаронцы нагадваюць: вызваленні не азначаюць, што рэпрэсіі спыніліся. Новыя крымінальныя справы, ціск на былых палітвязняў, прымусовая высылка і транснацыянальны пераслед — у заяве праваабарончай кааліцыі гаворка ідзе пра сістэму, якая змяняе формы, але не знікае. Дык па якіх крытэрыях насамрэч варта ацэньваць змены ў Беларусі?
Пра гэта, а таксама пра ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў і спрэчкі вакол яго пагаворым з юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дэйкала. Чаму аргументы абодвух бакоў дыскусіі маюць рацыянальнае зерне, але эмоцыі часта пераважаюць? І ці можа "дарожная карта" ўзаемных крокаў паміж Беларуссю і ЕС стаць асновай для дыялогу, калі саступкі Еўропы ў ёй наўпрост прывязаны да канкрэтных крокаў беларускіх улад?
Таксама абмяркуем развагі Віктара Бабарыкі пра эвалюцыйны, а не рэвалюцыйны шлях перамен: ці магчыма будаваць сістэму дапамогі людзям, не адмаўляючыся ад пытання адказнасці за рэпрэсіі?
3 Nov 2026
Андрэй Махоўскі. Калійная тэма: Нежынскі калійны камбінат рыхтуюць да продажу?
Калійная тэма апошнім часам у трэндзе: яе абмяркоўваюць у межах перамоў паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, транзіт калію абмяркоўваецца з урадамі краін Балтыі, беларускі калій становіцца прадметам перамоў паміж Вашынгтонам і Масквой, калію прысвячаецца нарада ў Лукашэнкі. Дакладней, увядзенню ў эксплуатацыю Нежынскага калійнага камбіната. Таго самага, які Лукашэнка хацеў (а можа, і да сёння хоча) прадаць амерыканцам. Але пакуль прадае гатовыя калійныя ўгнаенні. Ды, можа, яшчэ пачне прадаваць дызель. Але гэта не дакладна.
Ці мае дачыненне да перамоў з ЗША нарада ў Лукашэнкі па Нежынскім калійным камбінаце? Як на сусветныя кошты на дызельнае паліва ўплывае аднаўленне ўдараў па расійскіх НПЗ? Што хаваецца за надзвычай нізкімі паказчыкамі ўзроўню беспрацоўя ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Who has been a guest on euroradiofm
Names identified in recent episode analyses. Showing up to five guests.
Volha Zazulinskaya
Yauhen Krasulin
Alisa Ryzhichenka
Alesia Parkhomenka
Роза Турарбекава
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Apple Podcasts (US)
4.0 / 5
7 ratings
Spotify
4.4 / 5
20 ratings
Contact euroradiofm
Guest appearances
Books guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine