«Абельская і яе сын прыязджалі ў Вільню, мы разам сядзелі ў рэстаранах» | Алег Каўрыгін у ТОК
У новым выпуску ТОК стваральнік сеткі клінік «Новы зрок» Алег Каўрыгін раскрывае невядомыя дэталі таго, як у яго адціскалі бізнэс у Мінску, як да гэтага датычныя Дзмітрый Абельскі і некалі высокапастаўлены сілавік, губазікавец Уладзімір Ціхіня. Гаворыць пра суседства з Віктарам Шэйманам і пра тое, як атрымаў участак у элітным Тарасаве. Дзеліцца неверагоднымі дэталямі хрышчэння сыноў у Ватыкане. А таксама заяўляе пра нядаўні таемны візіт у Мінск.
00:00 – вырвана з кантэксту
00:56 – як апынуўся ў Беларусі
05:08 – як пачынаўся «Новы зрок»
07:03 – як зарабіў першыя грошы
09:31 – пра нападкі на бізнэс
12:27 – як працаваў «Новы зрок» у Кіеве ў 2022 годзе
20:17 – пра затрыманне па «чырвоным апавяшчэнні» Інтэрпала
27:09 – пра крымінальныя справы да 2017-га
34:07 – як затрымлівалі
45:00 – чаму не хадзіў на мітынгі
48:31 – роля Дзмітрыя Абельскага ў адцісканні бізнэсу Каўрыгіна
51:29 – як былы топ-сілавік Ціхіня дапамагаў Абельскаму
57:01 – хто быў перамоўшчыкам з боку Абельскага
1:04:38 – пра гісторыю пасадкі ўласніка ГД «Ждановічы» Яўгена Шыгалава і дом у элітным Тарасаве
1:11:48 – суседства з Віктарам Шэйманам
1:13:40 – чаму не пайшоў на здзелку
1:14:40 – пра фінансавы стан «Новага зроку»
1:19:16 – чаму не было прыбыткаў
1:21:45 – што стала з былымі супрацоўнікамі «Новага зроку»
1:31:20 – пра міністраў аховы здароўя
1:32:35 – пра машыну і гадзіннік
1:36:08 – пра хрышчэнне дзяцей у Ватыкане
1:48:55 – пра дзяцей
1:51:19 – пра жыццё на Мальце
1:52:28 – пра нядаўнюю таемную паездку ў Мінск
25 Oct 2026
Пасля разносу ад Лукашэнкі захварэў і знік важны чыноўнік: загадкавая драма | ЛОЙКА і РОЎДА — ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем лёс Віцебшчыны і кіраўніка вобласці, які раптоўна знік пасля сустрэчы з Лукашэнкам. Разбіраемся, дзеля чаго алігарху Вераб’ю прыватнае народнае апалчэнне. Гаворым пра Ліцэй БДУ і пра тое, чаму насамрэч яго перайменавалі ў Ліцэй імя Дзяржынскага, а таксама пра дзіўныя справы ў Акадэміі навук. Гаворым пра драму ў сям’і бізнэсоўца Валерыя Сахашчыка і новыя праблемы Вольгі Карач. А таксама тлумачым сутнасць важных зменаў на рынку нерухомасці ў Мінску.
00:00 – вырвана з кантэксту
00:42 – што стала з Рагожнікам пасля сустрэчы з Лукашэнкам
04:03 – каму Лукашэнка збіраецца раздаць зямлю на Віцебшчыне
07:45 – што за апалчэнне ў алігарха Вераб’я
23:09 – што адбываецца з Ліцэем БДУ
29:36 – чаму бацькі змагаюцца з указам №304, які змяніў правілы дабрачынных збораў
41:40 – вельмі дзіўнае новаўвядзенне ў Акадэміі навук
43:30 – драма Валерыя Сахашчыка
1:00:13 – вялікія змены на рынку нерухомасці ў Мінску
1:07:18 – у Вольгі Карач новыя праблемы
1:13:55 – улады ўзяліся за гідаў
4 Oct 2026
Лукашэнка зладзіў мітусню ў Генштабе, а Ціханоўскі зноў хаміць | Лойка і Роўда — ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем значныя перастаноўкі ў Генштабе і Адміністрацыі Лукашэнкі, пагрозы ўладаў карыстальнікам Threads, важныя змены ў арганізацыі дабрачынных збораў, гучную гісторыю з кватэрай ад Лукашэнкі для мамы трайнят, а таксама дзіўныя каментары Сяргея Ціханоўскага на адрас жанчын.
00:00 – вырвана з кантэксту
00:42 – чаму Лукашэнка зрабіў перастаноўкі ў Генштабе і Адміністрацыі
07:38 – цікавае прызначэнне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю
13:09 – новы набор на бясплатны анлайн-курс «Супольнасць NEXT» ад Nation of Leaders: https://bit.ly/47tUOfO
14:18 – улады збіраюцца арыштоўваць за скаргі ў Threads?
23:28 – што змяніў гучны ўказ Лукашэнкі для дабрачынных збораў
38:19 – соль у рэзананснай гісторыі з кватэрай для мамы трайнят
45:31 – пра рызыкі развіцця штучнага інтэлекту
1:03:22 – у які новы скандал уляпаўся Ціханоўскі
1:18:44 – чый Шагал
Who has been a guest on TOK | TALK Беларусь
Names identified in recent episode analyses. Showing up to five guests.
Volha Loyka
Stsiapan Putsila
Volha Loika
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Spotify
5.0 / 5
27 ratings
Contact TOK | TALK Беларусь
Guest appearances
Does not typically book guests
Based on episode analysis; this does not confirm that the show is currently accepting guests.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine