ЛЕТА АНОНСАЎ, VALVE РЫХТУЕ НАСТУП, NINTENDO ПРАГНУЛІСЯ ПАД ЕЗ
Valve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя анонсы Summer Game Fest, State of Play, Xbox Games Showcase і Nintendo Direct — ад Persona 6 і Metro 2039 да новай Zelda і God of War.
Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy
31 May 2026
АСАБЛІВЫ
«Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі.
У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі, успаміны, крытыку, пажаданні і ўсе тыя цёплыя (і часам вельмі нечаканыя) паведамленні, якія вы нам даслалі з нагоды 4-годдзя падкасту.
Паразмаўляем пра шлях падкасту, пра тое, што змянілася за гэтыя гады, пра погляд на беларускі кантэнт, аўдыторыю, закуліссе стварэння «Першага гікаўскага» — і проста шчыра паразважаем пра тое, навошта мы ўсё гэта робім.
Дзякуй, што слухаеце, падтрымліваеце і ўжо чатыры гады робіце гэты падкаст жывым. Без вас гэтага б проста не было. ❤️
Прыемнага праслухоўвання — і пагналі святкаваць.
21 May 2026
БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СЕЦІВЕ І ЖЫЦЦІ: ХЕЙТ, МЕМЫ, ЛАЦІНКА І ШІ // ПАКРЫСЕ
У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе.
Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову.
Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не ператварыць старонку пра беларускую ў сумны падручнік, што рабіць з хейтам і «моўнай інквізіцыяй», чаму людзей цягне выпраўляць іншых нават калі яны размаўляюць выключна па-расійску.
Таксама закранулі ШІ ў навучанні, AI-агучку і ці можна сёння нармальна зарабляць, працуючы выключна з беларускай мовай.
Плюс — пра лацінку, белліт, зомбі-баброў, мову стасункаў, беларускія медыя і тое, як складана атрымаць адукацыю, калі ты беларускамоўны.
Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy
ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski
Задай нам пытанне: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform
Старонка Паліны ў Instagram: https://www.instagram.com/pakrysie/
ролік пра "какашку" - https://www.instagram.com/p/DTsujLnDGis/
саламяныя завушніцы - https://www.instagram.com/kanva_kasciume/
кулончык з русалкай - https://www.instagram.com/smuha_ceramics/
футболка з ілюстрацыяй Марыны Жвірблі - https://www.instagram.com/marynazhvirblia/
Reach and audience
Public platform figures. Ratings count people who left a rating, not total listeners.
Pod Engine is an independent podcast discovery and analytics service and is not affiliated with or endorsed by this podcast. Artwork and show content belong to their owners. Full legal notice.
Explore this show Podcast research with Pod Engine